вторник, 30 октября 2012 г.

На тры мікрараёны адзін садок


















У САДКУ ДЗЕЦЯМ ПАДАБАЕЦЦА, АЛЕ БАЦЬКАМ НЕ ЗАЎСЁДЫ ПРОСТА ЗАВЕЗЦІ ТУДЫ ДЗІЦЯ.

Сёлета ад 12 студзеня працуе новы дзіцячы садок №7 “Казка” у шостым мікрараёне.
Яго адкрыццё было вялікай радасцю для бацькоў – жыхароў шостага, а таксама дзясятага і адзінаццатага мікрараёнаў, бо новы садок недалёка ад дома.
Але “Казка” разлічаная толькі на 230 месцаў, якіх не хапае ўсім ахвотным.
Складана завезці дзіця ў садок
– Вазіць дзіця ў грамадскім транспарце заўсёды было праблемай. Бо нашы людзі нават месца саступіць не могуць! Але я ўжо прызвычаілася. Калі звыкнешся, усё робіцца лягчэй, – распавядае маладая мама Іна Янкоўская.
– Ездзіць з дзецьмі з шостага мікрараёна пасля сямі гадзін раніцы сапраўды вельмі складана, бо аўтобусы ўсе перапоўненыя, – гаворыць пра тое ж Ірына Крыўко. – З-за гэтага я павінна вазіць дзіця бліжэй да васьмі гадзін, калі амаль усе людзі ўжо на працы. Да таго ж даводзіцца ссоўваць свой працоўны графік на гадзіну наперад.
Але акрамя праблемы з аўтобусамі ёсць і іншая.
– У мяне дзве дачкі. Сёлета ім споўнілася тры гады. Самы час у садок, але паблізу ўсе ўкамплектаваныя, ёсць толькі месцы ў садку каля хлебазавода. Канешне, адна двое дзяцей я не змагу завезці. Ужо спрабавала хадзіць у аддзел адукацыі, але без чаргі ў сёмы садок амаль немагчыма патрапіць. Даводзіцца сядзець дома без працы і без грошай, – уздыхае Ганна Ануфровіч.
Месца не хапіла нават шматдзетнай маці
– Мы сталі ў чаргу ў садок №7 за тры гады да яго будаўніцтва. Але сёлета ў яго патрапіла толькі сярэдняя дачка. Старэйшай не хапіла месца. Давялося пісаць заяву ў аддзел адукацыі. На шчасце, уладкаваць дачку ў сёмым садку атрымалася, – расказвае шматдзетная маці Марыя Бельская.
Як трапіць у садок №7?
Пра гэта распавядае галоўны спецыяліст сектара арганізацыйна-педагагічнай працы і дашкольнай адукацыі Наталля Сідарэнка:
– Трэба прыйсці ў прыёмны дзень – сераду – у аддзел адукацыі горада Маладзечна (вул. Маркава, 14) і стаць у чаргу. Запісацца могуць усе ахвотныя. Людзі стараюцца ўладкаваць дзіця недалёка ад дома, таму  пераважна ў сёмы садок запісваюцца тыя, хто жыве непадалёк.
– Колькі чалавек стаіць у чарзе?
– Пакуль чаргі няма. Усе дзеці ўладкаваныя. Мы ставім у чаргу, калі нідзе няма месцаў. Цяпер жа, хай далёка ад дома, але ўсе дзеці ходзяць у садкі. Напрыклад, сёлета мы набіралі тры групы, або 45 чалавек. Уладкоўвалі па чарзе. У наступным годзе таксама будзе набірацца 45 чалавек.
У Маладзечне садкоў хапае
Начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза тлумачыць пра агульную сітуацыю з дзіцячымі садкамі ў Маладзечне:
– Набіраючы дзяцей у сёмы садок, мы разглядаем заявы бацькоў. Спачатку глядзім на льготы. Дзяцей з шматдзетных сем’яў, інвалідаў бяром у першую чаргу.
– Ці набіраеце дзяцей, якія жывуць далёка ад садка, калі ёсць заявы ад бацькоў з бліжэйшых дамоў?
– Канешне. Мы маем права ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі прымаць у садок дзяцей, не разглядаючы іх месца жыхарства. Можа ж быць такое, што бацькам, напрыклад, сюды зручней вазіць, таму што працуюць блізка?
– А ці ёсць дзеці, якія ўвогуле садок не наведваюць?
– Калі браць ад года да шасці, то ў садкі не ходзіць каля 20 працэнтаў. Але ж да трох год толькі адзінкі ходзяць у садок.
– Ці трэба гораду новыя садкі?
– Не. Усім месца хапае. Мы ж не Бараўляны. Там увогуле месцаў няма. Бацькам прыходзіцца наймаць няньку. У нас месцы ёсць. Нават калі раптам павялічыцца колькасць дзяцей, ёсць рэзерв. Можа, бацькам і нязручна вазіць дзяцей у аўтобусах праз увесь горад, але мы заўсёды можам прапанаваць месца. Канешне, на сёння ўсім бацькам хочацца ўладкаваць сваё дзіця ў  сёмы садок, бо ён самы новы і сучасны.
Ганна ШАКЕЛЬ
Фота Настассі РОЎДЫ.

воскресенье, 21 октября 2012 г.

21.10.2012. Фатаздымкі.

                                                                  Позірк.



                                                        Толькі наперад.



                                       Шанцавала на "аўдзюхі" :)

Michail Krug - dzyatcinstva

Фота

Неба

Цікаўная Варвара

Святочнае аўто

Сумо аўдыёспроба

Sumo by Prazhektar

Спроба фота.

Прывабныя зялёненькія порткі-боты.
 Прыгожай Таццяне-прыгожы аўтамабіль.
Аттракцыён ні аднаго дзяцінства.

Спроба аўдыё

вторник, 16 октября 2012 г.

Таццяна Шамодзі: “Педыятрыя – гэта мая стыхія”



Маладосць, энергія, поспех – гэта ўсё тое, што ўласціва Таццяне Шамодзі, намесніку галоўнага доктара па дзяцінстве і родадапамозе цэнтральнай раённай бальніцы.
Таксама Таццяна Пятроўна – чалавек года- 2011 Мінскай вобласці. Гэтая жанчына ў свае гады здолела ўзяць на сябе сур’ёзную адказнасць і пры гэтым застаецца жыццярадасным і адкрытым чалавекам.

пятница, 12 октября 2012 г.

Чаму маладзечанцы не шукаюць згубленыя рэчы?



Бюро знаходак даўно няма, пасажыры аўтобусаў вяртаюць толькі драбязу, а таксоўцы і чыгуначнікі  гатовыя самі вярнуць страчаную рэч!
Старэйшыя жыхары нашага горада ўпэўнілі мяне,што калісьці бюро знаходак размяшчалася ў раёне завода ”Спадарожнік”. Але калі я патэлефанавала па нумару гарадской даведкі, голас аператара адказаў,што такой службы ў Маладзечне няма.
Куды ж звяртацца маладзечанцам у сітуацыі,калі губляюцца альбо пакідаюцца ўласныя рэчы? Паспрабуем разабрацца.

вторник, 9 октября 2012 г.

Гумовыя боты - модна?!

Гумовыя боты - модна?!


Абутак, які ўчора лічыўся “вясковым” заваёўвае гарадскія вуліцы.
І гэта не дзіўна! Бо калі раней гумовыя боты былі чорныя і цяжкія, то сёння ў крамах можна пабачыць і чырвоныя, і блакітныя, і з кветачкамі. Як вынік – насіць гумовыя боты стала нябрыдка і нават модна! Рэакцыя грамадства на гэта самая розная: адны бяруцца за галаву ад жаху, бо лічаць, што падобны абутак  не варты таго, каб насiць яго ў горадзе, другiя ж, наадварот, вельмi добра ставяцца да новай моды i нiчога благога ў гэтым не бачаць.
 Адкуль навогул з’явiлiся  гумовыя боты на нашых вулiцах?  Паспрабуем разабрацца: цi варты яны ўвагi, або ўсё ж трэба пакiнуць iх для паходаў  па грыбы i ягады.
Упершыню гума з’явiлася ў Амерыцы ў пачатку ХІХ стагоддзя, калi Чарльз Гудзiер злучыў каўчук з серай пад дзейнасцю высокiх тэмператур. З яе пачалi вырабляць боты ды многа шмат чаго другога. У 1856 годзе  амерыканцы Спэнсар Пармэлi i Генры Норрыс ў Шатландзii заснавалi  адну з самых вядомых фiрм па вырабу гумовых ботаў – “Hunter. Спачатку гэтыя боты насiлi толькi паляўнiчыя ды фермеры, але на сённяшнi дзень iх мае амаль кожны еўрапеец.
Невядома, цi ўбачылi б мы гумовыя боты на вулiцах горада, каб у 2005 годзе вядомая мадэль Кейт Мос не абула боты Hunter на музычны фестываль. Пасля гэтага яны сталi настолькi папулярнымi, што за iх выраб узялiся знакамiтыя дызайнеры, такiя як Prada, Burberry, Jimmy Choo, Chanel.
Cёння ў крамах можна знайсцi самыя разнастайныя мадэлi на любы густ: i з дэкорам, i з абцасамi, i нават пад кракадзiлаваю скуру. Вырабляюць гумовыя боты і беларускія вытворцы. І набыць іх можна без цяжкасцей, нават на вілейскім кірмашы. Дарэчы, кошты  на такi абутак значна меншыя, чым на звычайныя асеннiя боты. Ды i карысць ад iх значная: вельмi часта бывае так, што мы купляем  дарагi скураны абутак, але праз некаторы час заўважваем, што пад уздзеяннем хiмiчных рэчываў, што трапляюць на нашы вулiцы, ды i проста вялiкай колькасцi вады яны вельмi хутка псуюцца i губляюць свой прыгожы вонкавы выгляд. Зрабiць у такiм выпадку ўжо нiчога немагчыма, i грошы за абутак, дарэчы вельмi дарагi сёння, назад не вернеш.Гумовыя ж боты можна насiць смела, а калi i сапсуюцца, то гэта будзе не так адчувальна для вашага бюджэта.
 Мінусы таксама ёсць: медыкі папярэджваюць, што калi хадзiць у гумовых  ботах штодзённа, можна нашкодзiць сваiм нагам, бо гума не дае магчымасцi iм дыхаць, што можа прывесцi да ўзнiкнення грыбка.
 Калi ж не злоўжываць, то нiякай пагрозы няма, i можна, як у дзяцiнстве,  смела гуляць  па лужах i радавацца кожнаму восеньскаму дню, нават калi ён дажджлiвы.
Таццяна Владыка.

Апытванне вілейскай моладзі: “Як Вы ставіцеся да гумовых ботаў?”

Вiкторыя Уладыка, школьніца:
 “Да гумовых ботаў я стаўюся станоўча, бо ў іх ты не прамокнеш, а яшчэ  яны не разваляцца ў адрозненнi ад звычайных ботаў. У  iх можна рабіць што-небудзь на агародзе: палоць ці садзіць, у лес пайсцi цi  проста пошлёпать па лужах, i наогул яны вельмi зручныя…»
       Кацярына Лазарава, школьнiца:
 «Не, у дажджлiвае надвор’е  я не нашу гумовыя боты. Я абуваю іх толькі ў лес па грыбы ці ягады.”



Ларыса Куліцкая, фельдшар:
 “Гумовыя боты нашу толькі ў лес, але цяпер з’явілася шмат цікавых мадэлей, якія можна надзець і на шпацыр з сяброўкай па горадзе.”


 Аліна Равяка, школьніца:
 “Ну, нармальна стаўлюся. Цяпер на кірмашах сімпатычныя боты прадаюць з банцікамі і на абцасах.  Я не нашу іх, але, калі з’явяцца на шпільках, абавязкова куплю.”


Таццяна Шніткоўская, студэнтка:
 “Да гумовых ботаў стаўлюся няблага. Я з вёскі, таму ў дажджлівае надвор’е боты для мяне – найлепшы варыянт! Але ў  горад не абула б ніколі!”


 Вольга Нямковіч, студэнтка:
 “ Добра стаўлюся. У мяне ёсць гумовыя боты. Насіць магу іх усюды, нават на вучобу магу абуць. Цяпер такі вялікі іх выбар.”


Марыя Квяткевіч, бухгалтар :
 “ Да гумовых ботаў стаўлюся станоўча, бо сучасныя гумовыя боты кардынальна адрозніваюцца ад тых, што былі ў нашым дзяцінстве, а менавіта цяжкіх і няўтульных мадэляў, якія можна было выкарыстоўваць хіба што для прагулак па асенняму лесу ці працы на дачы. А цяпер той самы час, калі кепскае надвор’е становіцца звычайнай справай, таму вельмі хочацца захаваць ногі сухімі і не сапсаваць любімую пару туфлей.”


понедельник, 8 октября 2012 г.

Настаўнік цяпер не ў пашане?


У першую нядзелю кастрычніка ў нас будзе адзначацца Дзень настаўніка. На жаль, людзі гэтай прафесіі часта скардзяцца на нялегкае жыццё, многім з іх не да свята.


Што ж не задавальняе іх у сваёй працы? Чаму сучасная моладзь не лічыць педагагічныя спецыяльнасці прывабнымі? На гэтыя пытанні сёння адказваюць настаўнікі маладзечанскіх школ.
http://www.rh.by/by/190/20/5350/

Відэаапытанне маладзечанцаў: Што б вы падаравалі любімаму выкладчыку на Дзень настаўніка?

воскресенье, 7 октября 2012 г.

Топ-10 турыстычных мясцін нашага рэгіёна

27 верасня – Сусветны дзень турызму, які адзначаецца і ў Беларусі. Але, на жаль, у беларусаў турызм асацыюецца найперш з пірамідамі Егіпта ці Эйфелевай вежай у Парыжы. Нам вельмі хочацца, каб кожны жыхар нашага рэгіёна даведаўся, наколькі непаўторны і загадкавы наш родны куточак! Праз гэта мы вырашылі ў такі святочны дзень скласці для вас спіс 10 самых-самых прыгожых і цікавых мясцін нашага рэгіёна.


Гервяты (Астравецкі раён). Касцёл Святой Тройцы

Адзін з самых высокіх касцёлаў нашай краіны – пабудаваны ў 1899 годзе. Яго вышыня дасягае 61 метра! Касцёл Святой Тройцы – адзін з нямногіх у Беларусі, у архітэктуры якога выкананы ўсе нормы і правілы неаготыкі. Але здзіўляе не толькі сам касцёл – навакольны парк таксама надзвычай прыгожы.

Заброддзе (Вілейскі раён). Дуброва мастака Цітовіча

Старажылы кажуць, што кожны, хто пасадзіў дрэва, уклаў у яго не толькі сваю працу, але і душу. Менавіта таму мы ўключылі дуброву каля вескі Заброддзе ў наш спіс. Гай быў створаны знакамітым у свой час мастаком Барысам Цітовічам. Тут вы не толькі зможаце ўзбагаціць сваю душу, але і знайсці дрэвы, што пасаджаныя такімі асобамі, як Васіль Быкаў альбо Алесь Адамовіч. Кожнае з іх у гэтым гаі – сусветная гісторыя, лес шматлікіх людзей. Каля гаю вы таксама зможаце знайсці помнікі, зробленыя па праекце майстра Цітовіча. Спеў птушак і свежае паветра дадуць вам яшчэ большую асалоду ад часу, праведзенага тут.

Наваспаск (Смаргонскі раён). Спаса-Праабражэнская царква

Зараз можна пабачыць толькі руіны царквы. Будавалася яна яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай ды была разбураная падчас Першай сусветнай вайны. Храм быў адметны тым, што яшчэ 20-30 гадоў таму ў ім знайшлі схаваны скарб. Клапатлівы заснавальнік храму пан Букаты, які быў старшынёй польскага сейма ў Варшаве, пакінуў некалькі дзясяткаў тысяч дукатаў на рамонт храма ў будучыні. Як можна здагадацца па сённяшніх руінах, далейшы лёс грошай невядомы і цяпер. Да таго ж у царкве захоўвалася плашчаніца, адна з трох на ўсёй Беларусі.

Беніца (Маладзечанскі раён). Троіцкі касцёл

Касцёл быў пабудаваны ў 1704 годзе і, безумоўна, не дайшоў да нас у першапачатковым выглядзе. Аднак, нягледзячы на гэта, вока радуе ягоная вытанчасць і цэльнасць, якая, на шчасце, захавалася да нашых дзён. На жаль, касцёл знаходзіцца ў занядбаным стане. У крыпце захаваліся парэшткі паноў Коцелаў, а таксама Швыкоўскіх, што надае храму пэўную таямнічасць.

Вязынка (Маладзечанскі раён). Музей Янкі Купалы

У Вязынцы знаходзіцца музей Янкі Купалы. Гэта ўзноўленая хата, дзе жыла сям'я паэта. Там усё зроблена так, як было ў гады жыцця сям’і Луцэвічаў. Цікава даведацца, як жыў паэт у дзяцінстве і юнацтве, пабачыць тагачасныя прадметы быту.

Гальшаны (Ашмянскі раён). Замак Сапегаў

Замак быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя як рэзідэнцыя Паўла Стэфана Сапегі. Але, на жаль, сёння гэта суцэльныя руіны, за якімі хаваецца гісторыя не толькі Гальшанаў, але ўсяго беларускага народа. Добры куточак, каб не толькі адпачыць, але і больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, асабліва з часоў ВКЛ.

Лушчыкі (Мядзельскі раён). Сядзіба Ахраноўскіх

Безумоўна, Мядзельскі раён – гэта сэрца Беларусі з яго возерам Нарач. Але не толькі возерам Нарач ён знакаміты. Сядзіба ў Лушчыках у свой час належала роду Ахраноўскіх. Комплекс знаходзіцца на высокім узгорку, з якога адкрываецца неверагодны выгляд на возера Свір, які проста зачароўвае. Цікава, што сядзіба захавалася цалкам, нават засталіся нязменнымі парк, вадаёмы, а таксама прагулачныя сцежкі. Цяпер тут медыцынская ўстанова.

Будслаў (Мядзельскі раён). Касцёл Узнясення Панны Марыі

Гэта месца больш падыходзіць для духоўнага адпачынку. Штогод у пачатку ліпеня сюды з’язджаюцца людзі з усёй Беларусі і нават з-за мяжы. У першыя выхадныя ліпеня адзначаецца свята знакамітага абраза Маці Божай Будслаўскай. У наступным годзе тут будуць адзначаць 400-гадовы юбілей прысутнасці цудадзейнага абраза. Пачуць, якія цуды рабіла Маці Божая ў Будславе, можна паўсюль, але, можа, вам пашанцуе і вы ўбачыце цуд на свае вочы?..

Міхалішкі (Астравецкі раён). Касцёл святога Міхала Арханёла

Касцёл мае пакручастую гісторыю, якая пачынаецца аж з 1622 года. На той час гэта быў просты манастыр аўгустынаў. Цяпер, пасля рэстаўрацыі, ён адрозніваецца вытанчанасцю дэкарацый інтэр’еру, які рабілі тыя ж італьянскія майстры, што і ў храме Пятра і Паўла ў Вільні. Калі вы жадаеце не толькі пазнаёміцца з гісторыяй, але і проста добра правесці свой час, то вам, несумненна, сюды.

Крэва (Смаргонскі раён). Замак Альгерда

Паміж высокіх узгоркаў каля зліцця рачулак Крывянкі і Шляхцянкі быў пабудаваны Крэўскі замак. Ён мае найбагацейшую гісторыю, бо быў створаны яшчэ па загадзе вялікага князя літоўскага Альгерда. У Крэве меў сваю рэзідэнцыю Ягайла, які быў пазбаўлены трона праз свайго стрыечнага брата Кейстута. Знакамітая Крэўская ўнія была падпісаная тут у 1385 годзе. Па сваёй будове замак нагадвае Лідскі, які таксама мае дзве вежы. На жаль, цяпер тут засталіся толькі сцены ды палова вежы… Але ўбачыць гэтыя велічныя муры, безумоўна, варта! Канстанцін КУХАРЭНКА, Ганна ШАКЕЛЬ, школа маладога журналіста “РГ”.

Вуліца Астрожскага ў Маладзечна

суббота, 6 октября 2012 г.

Рэцэпт "Сонейка ў акенцы"

Дзень нараджэння:)

Школьнікі


Сёмы дзіцячы садок. Меркаванні бацькоў.


СУПРАЦЬСТАЯННЕ

рынак у нядзелю

Дзень Настаўніка