вторник, 25 декабря 2012 г.

Ptushki


Жменька зерня, скрылік сала  -вучні птушак ратавалі.
14 снежня вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №3 са сваімі бацькамі падрыхтавалі кармушкі і ежу, каб птушкам не так цяжка было пераносіць зіму, якая абяцае быць вельмі халоднай.
Ученики 2 класса своими руками сделали кормушки.
На здымку – вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №3 са сваім кіраўніком, Ларысай Леанідаўнай Сяліцкай. Такія вось кармушкі падрыхтавалі яны разам з татамі і мамамі падчас правядзення аднайменнай акцыі ў падтрымку братоў нашых меншых. Яны, і традыцыйныя, і мудрагелістыя, адмыслова аздобленыя, хутка зоймуць свае месцы на дрэвах – на тэрыторыі школы іх багата. Штогод прылятаюць сюды сталавацца самыя розныя птушкі – ад сінічкі да попаўзня. Ведаючы, што тут пра іх клапоцяцца. Дзеці самі прыносяць ежу сваім падапечным. Жменька зерня, скрылік сала – гэта не так многа, каб падтрымаць іх у зімовы перыяд. Менавіта гэта павінна застацца ў свядомасці з дзяцінства: чалавек павінен не толькі мець выгоды ад прыроды, але і ўмець аддаваць ёй свой доўг.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

понедельник, 24 декабря 2012 г.

Вильянин хутор теперь будет охранять Лесовик

Установив такую фигурку в не очень популярном месте отдыха, ЖКХ привлекло сюда больше детей.

понедельник, 17 декабря 2012 г.

суббота, 15 декабря 2012 г.

Дзіцячы цэнтр культуры правёў конкурс на восеньскую тэматыку

У “Растку” пры падтрымцы аддзела культуры райвыканкама быў арганізаваны раённы конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Асеннія фантазіі”, вынікі якога падводзіліся ў трох намінацыях. У ім прынялі ўдзел дзеці, дарослыя, а таксама сем’і і ўстановы адукацыі. Конкурсныя работы былі выкананы ў розных тэхні-ках і абавязкова з прыроднага і падручнага матэрыялу. Журы, у склад якога ўваходзілі прафесіянальныя мастакі, выкладчыкі адпаведных дысцыплін, ацэньвала найперш мастацкі і эстэтычны ўзровень, прэзентацыйнасць, крэатыўнасць і арыгінальнасць. Удзельнікі вельмі творча падышлі да заданняў, і ўрэшце атрымаліся маленькія шэдэўры. Толькі ўявіце экстравагантны парасон, дэкарыраваны пад павуціну! Ці капялюш, упрыгожаны гронкамі рабіны, нібы самымі дарагімі рубінамі. А аксесуары, якія пераліваліся ўсімі фарбамі восені, не пакінулі абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

Восень – час ствараць

Гэта пара года сапраўды самая прыгожая і шчодрая. Багаццем сваіх фарбаў яна натхніла на творчасць работнікаў дзіцячага цэнтра культуры «Расток». Пры падтрымцы аддзела культуры райвыканкама ўпершыню быў арганізаваны раённы конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Асеннія фантазіі». У ім прынялі ўдзел дзеці, дарослыя, а таксама сем’і і ўстановы адукацыі. Вынікі падводзіліся ў трох намінацыях — «галаўныя ўборы», «парасоны», «аксесуары». Былі прадугледжаны і спецыяльныя прызы. Конкурсныя работы былі выкананы ў розных тэхні-ках і абавязкова з прыроднага і падручнага матэрыялу. Журы, у склад якога ўваходзілі прафесіянальныя мастакі, выкладчыкі адпаведных дысцыплін, ацэньвала найперш мастацкі і эстэтычны ўзровень, прэзентацыйнасць, крэатыўнасць і арыгінальнасць. Удзельнікі вельмі творча падышлі да заданняў, і ўрэшце атрымаліся маленькія шэдэўры. Толькі ўявіце экстравагантны парасон, дэкарыраваны пад павуціну! Ці капялюш, упрыгожаны гронкамі рабіны, нібы самымі дарагімі рубінамі. А аксесуары, якія пераліваліся ўсімі фарбамі восені, не пакінулі абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

Навіны

суббота, 1 декабря 2012 г.

Кітаянка прыняла праваслаўе ў Беларусі


         
Кітайская студэнтка  і беларус ажаніліся  па ўсім хрысціянскім канонам.
Хао Дзэнь і Максім Марозаў згулялі вяселле  ў пачатку кастрычніка гэтага года. Нечаканасцю як для самаго Максіма, так і для  ўсіх знаёмых пары стала навіна пра тое, што Хао  даўно вырашыла быць адзінай веры з будучым мужам. Яна добра авалодала  мовай, што дазволіла дзяўчыне пазнаёміцца з нацыянальнай культурай беларусаў. Яны абодва з’яўляюцца студэнтамі БДУ. Па словах Максіма, ён некалькі разоў адкладваў дату вяселля, бо не быў да канца ўпэўненны ў рашэнні Хао.
Маладыя спачатку распісаліся ў ЗАГСе,  а потым  прынялі абрад вянчання ў царкве. Вяселле працягвалася ў адным з рэстаранаў Мінска. Родныя навесты не прысутнічалі пры гэтым.

Самы вялікі скарб знойдзены пад Маладзечнам

 Цэлы куфар залатых манет часоў ВКЛ знойдзены ў вёсцы Мыслевічы

Беларус Ягор Жэшка перамог дзіцячае "Еўрабачанне-2012" у Амстэрдаме

Трынаццацігадовы мінчук стаў трэцім пераможцам з Беларусі.

Барацьба за першае месца апынулася нялёгкай. Самым блізкім канкурэнтам Беларусі стала Настасся Петрык з Украіны. Спачатку страны шлі нароўні, затым Расія, аддаўшы краіне-суседцы 12 балаў, вывела яе ў лідары. Але ў другой палове галасавання сітуацыя рэзка змянілася. Літва, Латвія і Польшча далі Беларусі найвышэйшы бал, чым зрабілі Ягора пераможцам.

Пачатак зімы толькі каляндарны


Пачатак месяца будзе зусім не зімовы, кажа Віталь Хайнюк, намеснік начальніка службы гідраметэаралагічных прагназаванняў.


Галіна Асіповіч прэзентавала сваю першую кнігу


У чацвер, 22 лістапада, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Асіповіч “Голас далёкай маладосці”.

Жыхар Мінска падаў заяву на сябе

  Учора жыхар Мінска падаў заяву ў РАУС Фрунзенскага раёна на жанчыну, якая нанесла яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.

новости