Маладосць, энергія,
поспех – гэта ўсё тое, што ўласціва Таццяне Шамодзі, намесніку галоўнага
доктара па дзяцінстве і родадапамозе цэнтральнай раённай бальніцы.
Таксама Таццяна
Пятроўна – чалавек года- 2011 Мінскай вобласці. Гэтая жанчына ў свае гады
здолела ўзяць на сябе сур’ёзную адказнасць і пры гэтым застаецца жыццярадасным
і адкрытым чалавекам.
У 1994 годзе Таццяна
скончыла медыцынскі інстытут і панеслася: інтэрнатура, ардынатура, праца
ўчастковым педыятрам, доктарам-рэабілітолагам, загадчыца дзіцячай паліклінікі.
–
Калі вы вырашылі звязаць сябе з медыцынай?
– Доктарам я вырашыла
стаць у 9-м класе. У 10-м рашэнне засталося нязменным, і я паехала паступаць.
–
Што вам здаецца самым складаным у працы цяпер, калі вы сталі спецыялістам з
досведам?
– З пазіцыі досведу
праца становіцца ўсё больш складанай і складанай, бо прыходзіць разуменне таго,
што любая сітуацыя, нават самая простая, можа скончыцца па-рознаму. Калі ты
малады доктар, то на гэта не звяртаеш асаблівай увагі. А з гадамі даводзіцца
сутыкацца з рознымі рэчамі, вось тады і разумееш, што жыццё – гэта такая
загадка...
–
На ваш погляд, якая рыса сучаснасці сёння перашкаджае грамадству?
– Як грамадства я
разглядаю маладое пакаленне, якое ідзе за намі. Сёння яму не хапае
самастойнасці, упэўненасці для самасцвярджэння. Бо любое грамадства для сваёй
рэалізацыі не важна, не важна, у якой сферы павінны быць упэўненым у сабе. А
наша моладзь вельмі разумная, але пры гэтым вельмі прывучаная да гіперапекі.
–
Вашы самыя значныя дасягненні ў жыцці?
– Шчаслівыя вочы
пацыентаў і іх здаровае дзяцінства.
–
Кар’ера ў вашым жыцці. Як вы гэта ўспрымаеце?
– Я ніколі не ставіла
перад сабой мэту пабудаваць кар’еру. Усё гэта рабілася само па сабе. Я сёння
тут, я працую, а кар’ера ідзе побач са мной.
–
Вам даводзіцца мець зносіны з людзьмі. Якую рысу характару вы б назвалі
адмоўнай?
– Недавер да людзей.
–
Станоўчай рысай?
– Адкрытасць, дабрыня.
–
Самыя шчаслівыя моманты ў вашым жыцці?
– Шчасцем было
паступленне ў медыцынскі. Дамогшыся свайго, шчасцем было нараджэнне сына.
Шчаслівымі можна назваць тыя моманты, калі я адчула сябе рэалізаванай на працы,
калі я зразумела, што займаю сваё месца і мне на гэтым месцы камфортна.
Педыятрыя – гэта мая стыхія, дзе я павінна жыць, павінна працаваць.
–
Хто быў вашым галоўным настаўнікам?
– Калі задумацца над
гэтым, то можна з упэўненасцю сказаць – гэта мая сям’я, якая дала асновы для
жыцця, паказала гэты свет. А далей настаўнікі, якія суправаджалі: у школе –
настаўніца хіміі Тамара Мікалаеўна Лявошка; былая загадчыца дзіцячай
паліклінікі Святлана Іванаўна Скапец. Усе тыя людзі, якія дапамагалі мне
рэалізоўвацца ў прафесіі, паказалі, чаго можна дасягнуць, будучы доктарам.
–
Як змянілася Таццяна Пятроўна ад маладзенькай студэнткі да паспяховай і цікавай
жанчыны?
– Мабыць, гэтае
пытанне трэба задаваць не мне (смяецца). У душы я ўсё тая ж Танечка-студэнтка,
толькі, як бы банальна гэта не гучала, з досведам “у руках”.
–
Ваш дэвіз?
– Калі не я, то хто?
–
Ваша любімае свята?
– Я вельмі люблю
сямейныя святы. Люблю Новы год, люблю дзень нараджэння свайго сына... Усёй
сям’ёй заўсёды святкавалі 1 верасня і апошні дзень навучальнага года.
–
Як выхаваць добрых дзяцей?
– Давяраць сваім
дзецям, любіць іх. Асабістым прыкладам паказваць стаўленне да жыцця. Адкрываць
кожны дзень дабрыню, спагаду, узаемадапамогу... І рабіць іх адукаванымі.
–
На вашу думку, што перашкаджае сёння чалавеку быць шчаслівым?
– А што такое
шчасце? Назваў сябе шчаслівым, і ты ім будзеш. Я не думаю, што камусьці
перашкаджае нешта быць такім. Трэба проста мець сваю сістэму вымярэння шчасця,
і ты абавязкова станеш шчаслівым.
Аляксандра ЭГЕРТ.
Комментариев нет:
Отправить комментарий