суббота, 17 ноября 2012 г.

Скарга


                                                                                    Галоўнаму ўрачу рэабілітацыйнага аддзялення
                                                                      мінскай гарадской дзіцячай бальніцы №4
        Мельнік Н. Г.
Медыцынскай сястры рэабілітацыйнага аддзялення
 мінскай гарадской дзіцячай бальніцы №4
Лобут М. К.
Галоўны рэдактар тэлеканала  “БелТВ”
Якубчык Мікалай Дзянісавіч
г.Мінск, вул. Магнітная, 28/2
Тэл. 8017-274-21-44


                                                           Скарга
27 ліпеня 2012 года ў Мінскай дзіцячай гарадской бальніцы №4, якая знаходзіцца на вуліцы Казлова, 23 адбыўся непрыемны выпадак. Справа ў тым, што раніцай таго дня  ў вялікай колькасці дзяцей рэабілітацыйнага аддзялення было выяўлена харчовае атручванне, у выніку чаго яны былі адпраўлены ў інфекцыйную бальніцу г. Мінска. Смяротнасцей не было, але становішча аказалася вельмі непрыемным і цяжкім. У гэты ж дзень здымачнай групе тэлеканала “БелТВ” Мельнік Н. Г. жорстка і катэгарычна  адказала ў атрыманні патрэбнай інфармацыі ў сувязі са здарэннем. Акрамя таго, аператару тэлеканала наўмысна разбіла камеру медыцынская сястра  гэтай  установы.
У выніку вышэй пералічаных дзеянняў тэлеканал панёс страты,  а таксама былі парушаны правы журналіста.Рэдакцыя тэлеканала “БелТВ” патрабуе пакрыць матэрыяльную і маральную шкоду, прынесці свае прабачэнні пацярпелым у гэтым інцыдэнце супрацоўнікам тэлеканала.    
    
30.07.2012 г.                                                                       Подпіс

Комментариев нет:

Отправить комментарий