четверг, 5 апреля 2012 г.

Як вы адзначыце Вялікдзень? (відэа з Краснага)


Дар'я Міхайлоўская, "Рэгіянальная газета", 4.04.2012


Вернікі Беларусі розных канфесій рыхтуюцца ў бліжэйшы час адзначыць адно з самых вялікіх гадавых святаў – Вялікдзень. Рыма-каталікі, пратэстанты і ўніяты адзначаць 8-га, а праваслаўныя вернікі - 15 красавіка.

Кожны святкуе гэты дзень па-свойму. Хтосьці шчыра ўдзельнічае ў набажэнствах, хтосьці больш увагі надае таму, каб сабрацца дома з роднымі, правесці гэты дзень у сямейнай абстаноўцы. Вёска Краснае на Маладзечаншчыне адзначаецца сваёй талерантнасцю: на амаль тры тысячы жыхароў тут ёсць каталіцкі  касцёл, праваслаўная царква і пратэстанцкі дом малітвы. Я вырашыла даведацца, чым з’яўляецца гэты дзень для яе жыхароў,  і як яны плануюць яго правесці.

Комментариев нет:

Отправить комментарий