среда, 11 апреля 2012 г.

У Маладзечна зноў зніклі кандуктары? (ФОТА)

Кацярына Рысік , "Prazhektar", 11.04.2012
Ехала сёння на гарадскім аўтобусе №4 і не магла не заўважыць такую аб'яву, якая была панавешаная амаль на кожным вакне:



 Вельмі загадкава: на якіх гэта прыпынках яны прадаюцца? Па-першае, на некаторых зусім няма  ніякіх кіёскаў. Па-другое, там дзе я  чакала транспарт ( у "Зялёным гарадку") не было ніякага намёку на продаж квіткоў. Ці можа да мяне павінен быў падысці чалавек у доўгім паліто і спытацца ціхонька, ці не патрэбен мне квіток на гарадскі транспарт?
Ды і кожнае дзіця ведае, што ў Маладзечна ўсе білеты маюць свой асабісты нумар, які падыходзіць толькі для аднаго маршруту і для адной машыны. Па логіцы іх не могуць прадаваць на прыпынках, як у Мінску.


Але я нават не здзівілася, што за 20 хвілін майго падарожжа да вадзіцеля падышло чалавек пяць,  хаця людзей ехала вельмі шмат (прычым са школьнікаў была толькі я). Не ўяўляю, што было б, калі б зайшлі рэвізоры. Цяпер, дзякуючы гэтым аб'явам, адмазка "няма кандуктара" не спрацуе.
Маладзечанцам знаёма такая гісторыя, бо зусім нядаўна ездзілі аўтобусы таксама без кандуктараў. Але сітуацыю "вырашылі",  яны зноў вярнуліся на маршруты і, як звычайна, працісківаліся паміж сонных пасажыраў. Як бачым, ненадоўга. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий