Показаны сообщения с ярлыком Ельяшэвіч. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Ельяшэвіч. Показать все сообщения

пятница, 8 июня 2012 г.

Маладзечанскія жабракі выпрошваюць грошы партрэтам Лукашэнкі. Фотафакт

Фота Ксеніі Ельяшэвіч 08/06/2012


Жанчына сустракае мінакоў, што ідуць на чыгунку ды какетліва махае выявай кіроўцам машын. Час ад часу фота прыкладае да вуснаў і нешта нашэптвае. На другім баку зроблены нават нейкі запіс (хіба малітва?!..)
 Праўда, замену традыцыйнай для жабракоў іконы на афіцыйны партрэт прэзідэнта нельга назваць паспяховай -  грошай так ніхто і не падае.








пятница, 11 мая 2012 г.

9 мая. Маладзечанцы спяваюць "Тры чарапахі"

Пакуль у амфітэатры даваў канцэрт Саладуха, у парку адбывалаўся свой маленькі канцэрт. Яго зладзілі невядомыя вулічныя музыкі і самі маладзечанцы, якія вельмі лёгка падхапілі вядомую песню.



вторник, 3 апреля 2012 г.

Тысячы пасажыраў у нядзелю спазніліся з Маладзечна ў Мінск

Ксенія Ельяшэвіч, "Рэгіянальная газета", 03/04/2012

Праз абрыў высокавольтных правадоў на станцыі "Мінск-Паўночны" затрымка ў руху электрычак склала 3 гадзіны
– Электрычкі на Мінск адмененыя. Будуць не раней за дзевяць вечара, -  у соты раз адказвала касірка абураным пасажырам.

суббота, 10 марта 2012 г.

Маладзечанскі "Драмтеатор"

Ксенія Ельяшэвіч, Prazhektar, 10.03.2012

Ехала ранкам у аўтобусе маршруту №7 па Маладзечне. Зацікавіла шыльда з малюнкам усіх гарадскіх маршрутаў нашага аўтапарку:

пятница, 2 марта 2012 г.

Фотафакт. Журфак абазвалі філфакам

Ксенія Ельяшэвіч, "Prazhektar"

У менскім метро сустрэлася вось такая рэклама аднаго з банкаў краіны. Тут пазначаныя яго адзяленьні адносна станцый метро, з дакладным адрасам і якім-небудзь іншым будынкам-арыентырам:



Але пры блізкім разглядзе можна заўважыць цікавую дробязь...

Мінчанкі разбіраюць пацеркі, завушніцы i драўляны посуд (шмат фота)

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.by
Сёння ў Палацы мастацтваў адкрылася выстава-кірмаш народных і сучасных рамёстваў “Млын”. Тры дні тут будуць выстаўляцца разнастайныя вырабы з дрэва, керамікі, лазы, пацерак, скуры і палімернай гліны. 

воскресенье, 1 января 2012 г.

Калегі! БУДЗЬМА НЯШКАМІ, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТА АБАВЯЗКОВА!

Апошнім часам на блогу пачаўся тварыцца гармідар. Каб гэтага пазбегнуць і не выпраўляць памылкі за кожнай бяшкай, нагадаю некалькі элементарных рэчаў:

Не забывайцеся ставіць тэгі
1. Абавязкова стаўце тэг з вашым прозьвішчам. Дарэчы, тэг аўтара - гэта толькі прозьвішча. Не трэба імёнаў.
2. Перад тым як самім пісаць тэг, паглядзіце ўнізе спіс ужо існуючых тэгаў. Мо такі ўжо раней выкарыстоўваўся? Дык абярыце яго!) Так, не прыдумляючы новых тэгаў (якія можна  ствараць да бясконцасьці) вы дапаможаце сістэмазаваць наш блог.  А навошта сістэматызацыя?) Па-першае, вашым аматарам будзе лягчэй знайсці ўсе вашыя матэрыялы =) Па-другое, для парадку агульнага.

3. Пішам тэгі толькі ПА-БЕЛАРУСКУ!!! Жыве!=)

Правільна ставім спасылкі
Спасылка на сайт, дзе надрукавалі (і перадрукавалі) ваш матэрыяльчык, ставіцца НЕ НА ГАЛОЎНУЮ, а на саму староначку з вашым шэдэўрам.


Будзьма няшкамі!=)


суббота, 3 декабря 2011 г.

Заданне-аналіз артыкулу паводле збудавання

Ксенія Ельяшэвіч, 02.12.2011, Блог Студсаюзу БДУ

Сёння ў БДУ абралі лепшую малатыражную газету (назва)


Сёлета ёю стала выданне “Vita” біялагічнага факультэту.  Месяц спатрэбіўся на тое, каб прааналізаваць прадстаўленыя на конкурс працы і абраць тройку лепшых. Ацэньвалі газеты па 15 крытэрыях, сярод якіх – інфарматыўнасць, дызайн, тэматыка, перыядычнасць друку і ўдзел у папярэдніх конкурсах. (лід)



понедельник, 14 ноября 2011 г.

Робім спасылкі на іншыя сайты

Ксенія ЕЛЬЯШЭВІЧ, Prazhektar, 14.11.2011

Урок для тых, хто не прысутнічаў на апошнім занятку ці робіць гэта ў першы раз.



Фота: www.lady.webnice.ru



Навошта нам рабіць спасылкі?  Нагадаю, калі ваш матэрыял з'явіўся ў сеціве - на яго СПАСЫЛКА ТУТ АБАВЯЗКОВАЯ. Яна патрэбная ў пачатку  - пасля свайго імя ў артыкуле (калі вас надрукавалі на сайце), і ў канцы матэрыяла, калі нейкі сайт перадрукаваў вас.

Больш чым на тысячу даляраў жыхар Маладзечна абрабаваў мясцовы рынак

Ксенія ЕЛЬЯШЭВІЧ, "Рэгіянальная газета", 14.11.2011
Фота: www.isohunt.com

У 4 гадзіны раніцы 12 кастрычніка ад вартаўніка харчовага рынку паступіў званок у міліцыю аб тым, што падазроная асоба ўзломвае гандлёвыя павільёны на рынку. На месца адразу выехала аператыўная група з двух міліцыянераў.




"Дажынкі-2011", Маладэчна. Фота аднаго з пунктаў пропуску


воскресенье, 13 ноября 2011 г.

Правілы афармлення запісу ў наш блог

Ксенія ЕЛЬЯШЭВІЧ, Prazhektar,14.11.2011

У гэтым матэрыяле я нагадаю, як паслядоўна, крок за крокам, выкладаць свае артыкулы ў наш блог. 

ПАРАДА. Не пужаемся тэхнічных цяжкасцей. Забыліся нешта - глядзім сюды, штосьці не разумееце -пытайцеся ў іншых і не саромейцеся.

РОБІМ РАЗРЫВЫ Ў ТЭКСЦЕ

Ну гэта калі мы хочам, каб на галоўнай старонцы блога разам з іншымі артыкуламі наш матэрыял адлюстроўваўся не цалкам, а толькі часткай. Гэта значыць: спачатку некалькі яго першых сказаў, а потым надпіс "чытаць далей")
Для гэтага мы спачатку ствараем сам запіс з тэкстам і фота, а потым...