Показаны сообщения с ярлыком грамадства. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком грамадства. Показать все сообщения

вторник, 30 октября 2012 г.

На тры мікрараёны адзін садок


















У САДКУ ДЗЕЦЯМ ПАДАБАЕЦЦА, АЛЕ БАЦЬКАМ НЕ ЗАЎСЁДЫ ПРОСТА ЗАВЕЗЦІ ТУДЫ ДЗІЦЯ.

Сёлета ад 12 студзеня працуе новы дзіцячы садок №7 “Казка” у шостым мікрараёне.
Яго адкрыццё было вялікай радасцю для бацькоў – жыхароў шостага, а таксама дзясятага і адзінаццатага мікрараёнаў, бо новы садок недалёка ад дома.
Але “Казка” разлічаная толькі на 230 месцаў, якіх не хапае ўсім ахвотным.
Складана завезці дзіця ў садок
– Вазіць дзіця ў грамадскім транспарце заўсёды было праблемай. Бо нашы людзі нават месца саступіць не могуць! Але я ўжо прызвычаілася. Калі звыкнешся, усё робіцца лягчэй, – распавядае маладая мама Іна Янкоўская.
– Ездзіць з дзецьмі з шостага мікрараёна пасля сямі гадзін раніцы сапраўды вельмі складана, бо аўтобусы ўсе перапоўненыя, – гаворыць пра тое ж Ірына Крыўко. – З-за гэтага я павінна вазіць дзіця бліжэй да васьмі гадзін, калі амаль усе людзі ўжо на працы. Да таго ж даводзіцца ссоўваць свой працоўны графік на гадзіну наперад.
Але акрамя праблемы з аўтобусамі ёсць і іншая.
– У мяне дзве дачкі. Сёлета ім споўнілася тры гады. Самы час у садок, але паблізу ўсе ўкамплектаваныя, ёсць толькі месцы ў садку каля хлебазавода. Канешне, адна двое дзяцей я не змагу завезці. Ужо спрабавала хадзіць у аддзел адукацыі, але без чаргі ў сёмы садок амаль немагчыма патрапіць. Даводзіцца сядзець дома без працы і без грошай, – уздыхае Ганна Ануфровіч.
Месца не хапіла нават шматдзетнай маці
– Мы сталі ў чаргу ў садок №7 за тры гады да яго будаўніцтва. Але сёлета ў яго патрапіла толькі сярэдняя дачка. Старэйшай не хапіла месца. Давялося пісаць заяву ў аддзел адукацыі. На шчасце, уладкаваць дачку ў сёмым садку атрымалася, – расказвае шматдзетная маці Марыя Бельская.
Як трапіць у садок №7?
Пра гэта распавядае галоўны спецыяліст сектара арганізацыйна-педагагічнай працы і дашкольнай адукацыі Наталля Сідарэнка:
– Трэба прыйсці ў прыёмны дзень – сераду – у аддзел адукацыі горада Маладзечна (вул. Маркава, 14) і стаць у чаргу. Запісацца могуць усе ахвотныя. Людзі стараюцца ўладкаваць дзіця недалёка ад дома, таму  пераважна ў сёмы садок запісваюцца тыя, хто жыве непадалёк.
– Колькі чалавек стаіць у чарзе?
– Пакуль чаргі няма. Усе дзеці ўладкаваныя. Мы ставім у чаргу, калі нідзе няма месцаў. Цяпер жа, хай далёка ад дома, але ўсе дзеці ходзяць у садкі. Напрыклад, сёлета мы набіралі тры групы, або 45 чалавек. Уладкоўвалі па чарзе. У наступным годзе таксама будзе набірацца 45 чалавек.
У Маладзечне садкоў хапае
Начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза тлумачыць пра агульную сітуацыю з дзіцячымі садкамі ў Маладзечне:
– Набіраючы дзяцей у сёмы садок, мы разглядаем заявы бацькоў. Спачатку глядзім на льготы. Дзяцей з шматдзетных сем’яў, інвалідаў бяром у першую чаргу.
– Ці набіраеце дзяцей, якія жывуць далёка ад садка, калі ёсць заявы ад бацькоў з бліжэйшых дамоў?
– Канешне. Мы маем права ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі прымаць у садок дзяцей, не разглядаючы іх месца жыхарства. Можа ж быць такое, што бацькам, напрыклад, сюды зручней вазіць, таму што працуюць блізка?
– А ці ёсць дзеці, якія ўвогуле садок не наведваюць?
– Калі браць ад года да шасці, то ў садкі не ходзіць каля 20 працэнтаў. Але ж да трох год толькі адзінкі ходзяць у садок.
– Ці трэба гораду новыя садкі?
– Не. Усім месца хапае. Мы ж не Бараўляны. Там увогуле месцаў няма. Бацькам прыходзіцца наймаць няньку. У нас месцы ёсць. Нават калі раптам павялічыцца колькасць дзяцей, ёсць рэзерв. Можа, бацькам і нязручна вазіць дзяцей у аўтобусах праз увесь горад, але мы заўсёды можам прапанаваць месца. Канешне, на сёння ўсім бацькам хочацца ўладкаваць сваё дзіця ў  сёмы садок, бо ён самы новы і сучасны.
Ганна ШАКЕЛЬ
Фота Настассі РОЎДЫ.

пятница, 12 октября 2012 г.

Чаму маладзечанцы не шукаюць згубленыя рэчы?



Бюро знаходак даўно няма, пасажыры аўтобусаў вяртаюць толькі драбязу, а таксоўцы і чыгуначнікі  гатовыя самі вярнуць страчаную рэч!
Старэйшыя жыхары нашага горада ўпэўнілі мяне,што калісьці бюро знаходак размяшчалася ў раёне завода ”Спадарожнік”. Але калі я патэлефанавала па нумару гарадской даведкі, голас аператара адказаў,што такой службы ў Маладзечне няма.
Куды ж звяртацца маладзечанцам у сітуацыі,калі губляюцца альбо пакідаюцца ўласныя рэчы? Паспрабуем разабрацца.

пятница, 8 июня 2012 г.

Маладзечанскія жабракі выпрошваюць грошы партрэтам Лукашэнкі. Фотафакт

Фота Ксеніі Ельяшэвіч 08/06/2012


Жанчына сустракае мінакоў, што ідуць на чыгунку ды какетліва махае выявай кіроўцам машын. Час ад часу фота прыкладае да вуснаў і нешта нашэптвае. На другім баку зроблены нават нейкі запіс (хіба малітва?!..)
 Праўда, замену традыцыйнай для жабракоў іконы на афіцыйны партрэт прэзідэнта нельга назваць паспяховай -  грошай так ніхто і не падае.








пятница, 11 мая 2012 г.

9 мая. Маладзечанцы спяваюць "Тры чарапахі"

Пакуль у амфітэатры даваў канцэрт Саладуха, у парку адбывалаўся свой маленькі канцэрт. Яго зладзілі невядомыя вулічныя музыкі і самі маладзечанцы, якія вельмі лёгка падхапілі вядомую песню.



вторник, 3 апреля 2012 г.

Тысячы пасажыраў у нядзелю спазніліся з Маладзечна ў Мінск

Ксенія Ельяшэвіч, "Рэгіянальная газета", 03/04/2012

Праз абрыў высокавольтных правадоў на станцыі "Мінск-Паўночны" затрымка ў руху электрычак склала 3 гадзіны
– Электрычкі на Мінск адмененыя. Будуць не раней за дзевяць вечара, -  у соты раз адказвала касірка абураным пасажырам.

среда, 28 марта 2012 г.

Чысціня па-беларуску (ФОТА)

Кацярына Рысік, "Prazhektar"

Дык вось ты якая, экалагічная сталіца?


Канешне, нездарма Маладзечна прысвоілі такі статус.

Мы шануем свае краявіды...

..блакітныя азёры..

воскресенье, 11 марта 2012 г.

У Маладзечанскай бальніцы працуе конь (ФОТА)

Кацярына Рысік, "РГ" 09.03.12

Машка – імя кабылы, якая абслугоўвае Маладзечанскі радзільны дом і гарадскую бальніцу. Амаль кожны раз, калі бываю ў гэтым раёне, бачу, як сярод машын імчыцца воз з бялізнай. Трэба з імі пазнаёміцца!
Да конюха мяне павяла адна з працаўніц бальніцы:
-Майсеевіч! У вас жадаюць  інтэрв'ю ўзяць!
- Не трэба інтэрв’ю, навошта?
- Як не трэба? У газеце надрукуем фота вашага каня, – гавару я.
- Ды не трэба Машку здымаць! Вось машыну якую-небудзь сфатаграфуйце новую, а Машку навошта? - хаваецца загадкавы конюх за сваёй "сяброўкай". 
Сама Машка грацыёзна махае хвастом, і, здаецца, гатовая пазіраваць мне. Чаму ж не, калі яна сапраўдная прыгажуня, з такім прамым, як па модзе, рудым чубам?



среда, 11 января 2012 г.

Чаму да гэтага часу няма помніка забітым у Курапатах? (фота)


11.01.2012  Валянцін ЦІШКО "Заўтра тваёй краіны"

Двадцаць два гады таму ўлады БССР паабяцалі паставіць помнік ахвярам рэпрэсій у Курапатах. За гэты час Беларусь стала незалежнай, змянілася кіраўніцтва краіны, а памяць загінулых так і не ўшанаваная. Чаму ўлады не спяшаюцца гэта рабіць і хто адказны, высвятляе “Заўтра тваёй краіны”.

У Курапатах стаіць валун з прымацаванай шыльдай.
 

понедельник, 19 декабря 2011 г.

МАЛОИМУЩИЕ МОГУТ ВОСПОЛЬЗОВАТЬ 5 % СКИДКОЙ ТОЛЬКО 2 ЧАСА В ДЕНЬ

Ольга Декснис, распродажи, "Prazhektar"

Чтобы ее получить в трикотажный магазин Вилейки нужно бежать в течении дня. А что с теми, кто не уложился во время? Видно, приходите завтра, дорогие пенсионеры, инвалиды, и мамочки с маленькими детьми.