Маша ЭЛЯШЭВІЧ websmi.by 09.12.2011
![]() |
| Cёння паэту споўнілася б 120 гадоў |
За што чалавек, які ніколі не пісаў вершаў, атрымаў мянушку Паэт? Як Максім Багдановіч здаваў іспыт па беларускай літаратуры ва ўніверсітэце? І ці творчая гэта прафесія, мэблю збіраць?.. У дзень 120-годдзя з нараджэння Максіма Багдановіча я даведалася, як сёння жывуць цёзкі паэта.
“Пра ткачых люблю, васількі… і бяздольнасць…”
— Максім, скажыце, якая першая асацыяцыя са словам “вянок”?
— Вянок? З кветак вянок, дзяўчыны ўлетку робяць. Збіраюць дзьмухаўцы і робяць. Мяне бабуля, дарэчы, калі малы быў, вучыла прыгожыя вянкі рабіць. А, пачакайце-пачакайце... Гэта вы зараз да таго, ці ведаю я зборнікі вершаў свайго знакамітага цёзкі? (смяецца)


