Показаны сообщения с ярлыком дзеці. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком дзеці. Показать все сообщения

вторник, 30 октября 2012 г.

На тры мікрараёны адзін садок


















У САДКУ ДЗЕЦЯМ ПАДАБАЕЦЦА, АЛЕ БАЦЬКАМ НЕ ЗАЎСЁДЫ ПРОСТА ЗАВЕЗЦІ ТУДЫ ДЗІЦЯ.

Сёлета ад 12 студзеня працуе новы дзіцячы садок №7 “Казка” у шостым мікрараёне.
Яго адкрыццё было вялікай радасцю для бацькоў – жыхароў шостага, а таксама дзясятага і адзінаццатага мікрараёнаў, бо новы садок недалёка ад дома.
Але “Казка” разлічаная толькі на 230 месцаў, якіх не хапае ўсім ахвотным.
Складана завезці дзіця ў садок
– Вазіць дзіця ў грамадскім транспарце заўсёды было праблемай. Бо нашы людзі нават месца саступіць не могуць! Але я ўжо прызвычаілася. Калі звыкнешся, усё робіцца лягчэй, – распавядае маладая мама Іна Янкоўская.
– Ездзіць з дзецьмі з шостага мікрараёна пасля сямі гадзін раніцы сапраўды вельмі складана, бо аўтобусы ўсе перапоўненыя, – гаворыць пра тое ж Ірына Крыўко. – З-за гэтага я павінна вазіць дзіця бліжэй да васьмі гадзін, калі амаль усе людзі ўжо на працы. Да таго ж даводзіцца ссоўваць свой працоўны графік на гадзіну наперад.
Але акрамя праблемы з аўтобусамі ёсць і іншая.
– У мяне дзве дачкі. Сёлета ім споўнілася тры гады. Самы час у садок, але паблізу ўсе ўкамплектаваныя, ёсць толькі месцы ў садку каля хлебазавода. Канешне, адна двое дзяцей я не змагу завезці. Ужо спрабавала хадзіць у аддзел адукацыі, але без чаргі ў сёмы садок амаль немагчыма патрапіць. Даводзіцца сядзець дома без працы і без грошай, – уздыхае Ганна Ануфровіч.
Месца не хапіла нават шматдзетнай маці
– Мы сталі ў чаргу ў садок №7 за тры гады да яго будаўніцтва. Але сёлета ў яго патрапіла толькі сярэдняя дачка. Старэйшай не хапіла месца. Давялося пісаць заяву ў аддзел адукацыі. На шчасце, уладкаваць дачку ў сёмым садку атрымалася, – расказвае шматдзетная маці Марыя Бельская.
Як трапіць у садок №7?
Пра гэта распавядае галоўны спецыяліст сектара арганізацыйна-педагагічнай працы і дашкольнай адукацыі Наталля Сідарэнка:
– Трэба прыйсці ў прыёмны дзень – сераду – у аддзел адукацыі горада Маладзечна (вул. Маркава, 14) і стаць у чаргу. Запісацца могуць усе ахвотныя. Людзі стараюцца ўладкаваць дзіця недалёка ад дома, таму  пераважна ў сёмы садок запісваюцца тыя, хто жыве непадалёк.
– Колькі чалавек стаіць у чарзе?
– Пакуль чаргі няма. Усе дзеці ўладкаваныя. Мы ставім у чаргу, калі нідзе няма месцаў. Цяпер жа, хай далёка ад дома, але ўсе дзеці ходзяць у садкі. Напрыклад, сёлета мы набіралі тры групы, або 45 чалавек. Уладкоўвалі па чарзе. У наступным годзе таксама будзе набірацца 45 чалавек.
У Маладзечне садкоў хапае
Начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза тлумачыць пра агульную сітуацыю з дзіцячымі садкамі ў Маладзечне:
– Набіраючы дзяцей у сёмы садок, мы разглядаем заявы бацькоў. Спачатку глядзім на льготы. Дзяцей з шматдзетных сем’яў, інвалідаў бяром у першую чаргу.
– Ці набіраеце дзяцей, якія жывуць далёка ад садка, калі ёсць заявы ад бацькоў з бліжэйшых дамоў?
– Канешне. Мы маем права ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі прымаць у садок дзяцей, не разглядаючы іх месца жыхарства. Можа ж быць такое, што бацькам, напрыклад, сюды зручней вазіць, таму што працуюць блізка?
– А ці ёсць дзеці, якія ўвогуле садок не наведваюць?
– Калі браць ад года да шасці, то ў садкі не ходзіць каля 20 працэнтаў. Але ж да трох год толькі адзінкі ходзяць у садок.
– Ці трэба гораду новыя садкі?
– Не. Усім месца хапае. Мы ж не Бараўляны. Там увогуле месцаў няма. Бацькам прыходзіцца наймаць няньку. У нас месцы ёсць. Нават калі раптам павялічыцца колькасць дзяцей, ёсць рэзерв. Можа, бацькам і нязручна вазіць дзяцей у аўтобусах праз увесь горад, але мы заўсёды можам прапанаваць месца. Канешне, на сёння ўсім бацькам хочацца ўладкаваць сваё дзіця ў  сёмы садок, бо ён самы новы і сучасны.
Ганна ШАКЕЛЬ
Фота Настассі РОЎДЫ.

пятница, 4 мая 2012 г.

Аборт – гэта забойства. Чысцінскі доктар адмовілася рабіць аборты пасля размовы са святаром

Дар'я Міхайлоўская, "РГ", 29.04.2012

 
Па статыстыцы за год у свеце робіцца каля 42 мільёнаў абортаў, а за адзін дзень – каля 115 тысяч. Каб зразумець, наколькі гэта страшна,  можна параўнаць з ваенным часам – у польскім лагеры Асвенцыме ў дзень забівалі 30 тысяч чалавек…
Аборт сёння – з’ява вельмі распаўсюджаная. Чаму так адбываецца і ці ёсць выпадкі абортаў сярод непаўналетніх, я вырашыла даведацца ў спецыяліста. На мае пытанні адказала доктар-гінеколаг Чысцінскай паліклінікі Вольга Чухінская.

воскресенье, 25 марта 2012 г.

понедельник, 19 марта 2012 г.

ВІДЭА "CARPE DIEM. БУДЗЬ ШЧАСЛІВЫ СЁННЯ"

Настасся Роўда, 19.03.2012

Нядаўна абсалютна выпадкова ў маіх руках апынулася дзіўная кніга. Вось, як гэта здарылася...
Глядзіце тут (+відэа):  "РЭГІЯНАЛЬНАЯ ГАЗЕТА"


А Вам слабо знайсці адказ на галаваломку? У мяне атрымалася не адразу...
Ёсць задачка пра дзевяць пунктаў,размешчаных у форме квадрата – тры па тры.

вторник, 20 декабря 2011 г.

         За чем приходят дети в библиотеку,
                    или литература нашей современности

Детство полно впечатлений и эмоций - формируется из увиденного и услышанного. Книги воспитывают по - своему. Кто - то читает то, что необходимо, а некоторые еще и то, что действительно интересно. Так что же на самом деле предпочитают юные жители Вилейки, учащиеся третьей школы?
Ольга ДЕКСНИС, дети, опрос, "Prazhektar"

Виктория Дименьцева, 4 класс:
чаще всего в библиотеке беру журналы о животных, а ещё романы про школьную любовь.









воскресенье, 13 ноября 2011 г.

За што ў Маладэчне стаяць на ўліку ў міліцыі 9-гадовыя дзеці?


Настасся РОЎДА, "Рэгіянальная газета", 11.11.2011

Прычына - ад няправільнага пераходу дарогі да выпітай бутэлькі гарэлкі.

Фота: Yandex.by
Бадай, кожнаму даводзілася сутыкацца з тым, што называюць падлеткавай злачыннасцю. У гэтую фармулёўку ўваходзяць і крадзеж, і п'янства, і пераход дарогі ў неналежным месцы. Сёння большасць людзей проста імкнуцца не звяртаць на гэта ўвагу, прымаючы тое, што адбываецца, за штодзённасць XXI стагоддзя.


Нядаўна на камісіі па справах непаўналетніх разглядаўся выпадак, калі некалькі маладых людзей у Маладзечне, ужо добра выпіўшы (паводле словаў затрыманых на траіх у іх выйшла па бутэльцы гарэлкі і літру піва), вырашылі пайсці шукаць прыгод. І ў іх гэта сапраўды атрымалася! Убачыўшы на прыпынку незнаёмага чалавека, яны ўвязаліся з ім у бойку. А калі прыйшлося каментаваць свой учынак, то ніякага разумнага тлумачэння яму папросту не знайшлося.


Ці сапраўды кожны дзень здараецца падобнае? Наколькі гэта істотная праблема? І пра што трэба гаварыць з падлеткамі, каб прадухіліць развіццё злачыннасці сярод моладзі?
    

Як дзецям не прадаюць цыгарэты

Марыя ЭЛЯШЭВІЧ, www.websmi.by, 31.10.2011




Абараняць свае правы ў кіёсках і крамах я пачала даўно. Ну вельмі гэтага патрабаваў надпіс “Покупатель, защити свои права – потребуй чек!”, але ж зараз не пра гэта. У гэты раз да спадобы прыйшоўся выраз “Табачные изделия продаются только лицам, достигшим 18 лет”. А пачалася гісторыя вось як.