Показаны сообщения с ярлыком Пінчук. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Пінчук. Показать все сообщения

четверг, 15 декабря 2011 г.

Валерый Пінчук: уколы тут балючыя...

Валянцін Цішко "Prazhektar" 15.12.2011г.


Як стала вядома, раніцай 14 снежня наш калега, Валерый Пінчук, патрапіў у бальніцу. Сам Валерый кажа, што яму значна лепш, але горла яшчэ баліць.


Валерый мусіў сам звярнуцца да лекараў. Яшчэ 13 студзеня ў вечары яму пачало балець горла, а ўжо на раніцу боль быў нясцерпным. На мае пытанні Валерый адказаў толькі: Усё нармальна, але уколы даюць аж тры разы на дзень, ды такія балючыя...

воскресенье, 13 ноября 2011 г.

«Пазалаціў ручку»... кашальком і студэнцкім білетам!

Валеры ПІНЧУК, "Веб-журналист", 24.10.2011

Фота: http://www.photosight.ru/photos/2966782/

Жыццёвыя цяжкасці, жаданне ведаць будучыню, адчай і нявызначанасць – гэта галоўныя прычыны, якія прыводзяць людзей да варажбітак. Я таксама не выключэнне. Цяжкасці ў амурных справах і павялі мяне да празорлівай. Шукаць яе доўга не давялося. Выпадкова на прыпынку вычытаў аб’яву: “Вядзьмарка ў пятым калене прычаруе, навядзе псоту, паварожыць па руцэ і многае іншае”. Нумаркоў ужо не было – абарвалі людзі, відаць. Але варажбітка была дальнабачнай і пагэтаму нумар тэлефона пакінула паміж тэкстам сваей “рэкламы”. Я адразу ж набраў яго на тэлефоне і дамовіўся на сустрэчу…



У Маладзечне запалкі сталі дэфіцытам

Валеры ПІНЧУК, "Рэгіянальная газета", 11.11.2011
фота: gazetaby.com

Ужо два тыдні ў магазінах Маладзечна няма запалак. Асабіста я абышоў 10, і нідзе іх не купіў. Патлумачыць, куды дзеўся патрэбны ў гаспадарцы тавар, прадаўцы не змаглі.