Показаны сообщения с ярлыком персаналіі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком персаналіі. Показать все сообщения

четверг, 15 декабря 2011 г.

Валерый Пінчук: уколы тут балючыя...

Валянцін Цішко "Prazhektar" 15.12.2011г.


Як стала вядома, раніцай 14 снежня наш калега, Валерый Пінчук, патрапіў у бальніцу. Сам Валерый кажа, што яму значна лепш, але горла яшчэ баліць.


Валерый мусіў сам звярнуцца да лекараў. Яшчэ 13 студзеня ў вечары яму пачало балець горла, а ўжо на раніцу боль быў нясцерпным. На мае пытанні Валерый адказаў толькі: Усё нармальна, але уколы даюць аж тры разы на дзень, ды такія балючыя...

пятница, 18 ноября 2011 г.

Раман Чаеўскі працуе выратавальнікам на возеры ў Маладзечне

 Анастасія Грыгулевіч,  "Рэгіянальная газета", 9.10.2011
Матрос-выратавальнік Раман Чаеўскі падтрымлівае бяспеку на возеры ў парку Перамогі. Добры і ўсмешлівы мужчына адказваў на пытанні “РГ” проста на вадзе.
Матрос-выратавальнік Раман Чаеўскі працуе на возеры ў маладзечанскім парку Перамогі
– Як атрымалася, што вы працуеце матросам-выратавальнікам?
 
– Кастынг на гэта месца праводзіў Маладзечанскі водаканал. Прэтэндэнтаў было заяўлена шмат, але з усіх ахвотных засталіся я  і яшчэ два маладыя хлопцы – Яўген Валахоненкаў і Міхась Місевіч.
Галоўнымі крытэрыямі былі: уменне плаваць, добрая фізічная падрыхтоўка, жаданне працаваць. Таму што такая работа – адказнасць за жыццё людзей. Толькі на першы погляд здаецца, што на гэтай працы можна адпачываць. Насамрэч тут заўсёды трэба быць уважлівым.

вторник, 15 ноября 2011 г.

За званне “народны паэт” Рыгор Барадулін атрымлівае 12 долараў да пенсіі

Валянцін Цішко, "Заўтра тваёй краіны", 15.11.2011г.

Сёння ў Беларусі жывуць два Народныя паэты Беларусі – Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Рыгор Іванавіч атрымаў званне у 1992 годзе. За гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі ніхто з сучасных беларускіх паэтаў “народным” не стаў. Няўжо няма вартых? Высвятляе “Заўтра тваёй краіны”.

Перш наперш, што думае пра гэта сам беларускі паэт, які апошнім атрымаў званне народнага?


фота: www.labadzenka.by


воскресенье, 13 ноября 2011 г.

Актуальна і праз гады...

Валянцін Цішко "ШМЖ Маладэчна" 13.11.2011г.
7 кастрычніка 1765 нарадзіўся міхал Клеафас агінскі! А ў 1775 годзе,  у размове з Станіславам Панятоўскім (каралём Польшы), ён сказаў фразу, якая актуальная і цяпер...

"...ён запытаў мяне, што я буду рабіць, калі вырасту. Я адказаў, што хацеў бы служыць радзіме і каралю, але дадаў, што не хачу быць каралём, бо кажуць, што вы вельмі нешчаслівыя. Гэты адказ выклікаў слязу ў Станіслава Панятоўскага."
Гэта ўласныя успаміны Міхала Агінскага. Узятыя яны з кнігі Сяргея Верамейчыка "Міхал Клеафас Агінскі".

Не звяртаючы ўвагі на тое, што гэтым словам больш за 200 год, актуальнасці яны не губляюць.