Кацярына Рысік, "РГ" 09.03.12
Машка – імя кабылы, якая
абслугоўвае Маладзечанскі радзільны дом і гарадскую бальніцу. Амаль кожны раз,
калі бываю ў гэтым раёне, бачу, як сярод машын імчыцца воз з бялізнай. Трэба з
імі пазнаёміцца!
Да конюха мяне павяла адна з
працаўніц бальніцы:
-Майсеевіч!
У вас жадаюць інтэрв'ю ўзяць!
- Не
трэба інтэрв’ю, навошта?
- Як не трэба? У газеце надрукуем фота вашага
каня, – гавару я.
- Ды
не трэба Машку здымаць! Вось
машыну якую-небудзь сфатаграфуйце новую, а Машку навошта? - хаваецца загадкавы конюх за сваёй
"сяброўкай".
Сама Машка
грацыёзна махае хвастом, і, здаецца, гатовая пазіраваць мне. Чаму ж не, калі яна
сапраўдная прыгажуня, з такім прамым, як па модзе, рудым чубам?

