Вернікі Беларусі розных канфесій рыхтуюцца ў
бліжэйшы час адзначыць адно з самых вялікіх гадавых святаў – Вялікдзень.
Рыма-каталікі, пратэстанты і ўніяты адзначаць 8-га, а праваслаўныя
вернікі - 15 красавіка.
Кожны святкуе гэты дзень па-свойму. Хтосьці шчыра ўдзельнічае ў
набажэнствах, хтосьці больш увагі надае таму, каб сабрацца дома з
роднымі, правесці гэты дзень у сямейнай абстаноўцы. Вёска Краснае на
Маладзечаншчыне адзначаецца сваёй талерантнасцю: на амаль тры тысячы
жыхароў тут ёсць каталіцкі касцёл, праваслаўная царква і пратэстанцкі
дом малітвы. Я вырашыла даведацца, чым з’яўляецца гэты дзень для яе
жыхароў, і як яны плануюць яго правесці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий