понедельник, 19 ноября 2012 г.

Фоткі

Я найлепшы!

Літоўская аўдзюха.

Грамацеі на Ждановічах. Калі ўжо хотдог робяць з псоў, то што думаць пра ход-дог!

воскресенье, 18 ноября 2012 г.

Заява



Дырэктару праваабарончай арганізацыі “Маю права”
Спеваку Яўгену Андрэевічу
Ад Спевак Дар’і Андрэеўны,
Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, а/г Дуброва,
вул. Чыгладзе, 103, 247415.
Тэл. 80234263872, 80444854419.
                                         
                                                                 Заява

суббота, 17 ноября 2012 г.

Навучальная скарга

                                                                                                     Пракурору Маладзечанскага раёна
                                                                                                     Пятрову Г.Н.
                                                                                                     Эрдман Ф.В.
                                                                                                     Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 34
           

                                          Скарга

Скарга


                                                                                    Галоўнаму ўрачу рэабілітацыйнага аддзялення
                                                                      мінскай гарадской дзіцячай бальніцы №4
        Мельнік Н. Г.
Медыцынскай сястры рэабілітацыйнага аддзялення
 мінскай гарадской дзіцячай бальніцы №4
Лобут М. К.
Галоўны рэдактар тэлеканала  “БелТВ”
Якубчык Мікалай Дзянісавіч
г.Мінск, вул. Магнітная, 28/2
Тэл. 8017-274-21-44


                                                           Скарга
27 ліпеня 2012 года ў Мінскай дзіцячай гарадской бальніцы №4, якая знаходзіцца на вуліцы Казлова, 23 адбыўся непрыемны выпадак. Справа ў тым, што раніцай таго дня  ў вялікай колькасці дзяцей рэабілітацыйнага аддзялення было выяўлена харчовае атручванне, у выніку чаго яны былі адпраўлены ў інфекцыйную бальніцу г. Мінска. Смяротнасцей не было, але становішча аказалася вельмі непрыемным і цяжкім. У гэты ж дзень здымачнай групе тэлеканала “БелТВ” Мельнік Н. Г. жорстка і катэгарычна  адказала ў атрыманні патрэбнай інфармацыі ў сувязі са здарэннем. Акрамя таго, аператару тэлеканала наўмысна разбіла камеру медыцынская сястра  гэтай  установы.
У выніку вышэй пералічаных дзеянняў тэлеканал панёс страты,  а таксама былі парушаны правы журналіста.Рэдакцыя тэлеканала “БелТВ” патрабуе пакрыць матэрыяльную і маральную шкоду, прынесці свае прабачэнні пацярпелым у гэтым інцыдэнце супрацоўнікам тэлеканала.    
    
30.07.2012 г.                                                                       Подпіс

Скарга

                                                                                                                                                                                                                                                           Начальніку ўпраўлення кантролю дзейнасці
                                                                                                                     органаў выканаўчай улады Картошкину В.Ю
                                                                                                                          г.Молодено, вул. Таміліна 12
                                                                                                                                

                                                Скарга

Я Папараць С.К з'яўляюся журналістам, супрацоўнічаю з газетай "Мур Мур"
12.08.12 я звярнуўся ў Санітарна-эпідэміялагічную службу г. Маладзечна з запытам аб прадастаўленні інфармацыі аб дзейнасці санітарна-эпідэміялагічнай службы. У сваім запыце я прасіў даць мне наступны дакумент: статыстыку выканання гігіенічных нормаў. Намесник дэрэктара санітарна-эпідэмілагічнай службы Лапушка Г.К які лістом адмовіў мне ў прадастаўленні інфармацыі.
Адмова ў прадастаўленні мне інфармацыі санітарна-эпідэміялагічнай службай з'яўляецца незаконнай і неабгрунтаванай па наступных прычынах.

На падставе арт.34 Канстытуцыі РБ, грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў
Згодна з арт 1.п 1 закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" гарантуецца рэалізацыя права на ажыццяўленне пошуку, перадачу, атрыманне, захоўванне, апрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне і прадастаўленне інфармацыі, у тым ліку інфармацыйных рэсурсаў. 
Згодна з арт. 20 п. 2 закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" журналіст мае права: шукаць, атрымліваць, выкарыстоўваць і распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці органаў выканаўчай улады

ПРАШУ:
Прызнаць адмову ў прадастаўленні мне інфармацыі незаконным;
Даць мне патрэбную інфармацыю;
Прыняць меры ў дачыненні да Лапушкі Г.К


15.09.12                                                                                              Папараць С.К                                               

Скарга

Дырэктару ЦУМа     
Прадавакiну Аляксандру Аляксандравiчу
Пятровай Кацярыны Аляксееуны
Мiнск, Русiянава 34, 58.

СКАРГА

Я, Пятрова К. А., пiшу матэрыял пра гумовыя боты, i 16.11.12 я  пайшла у ЦУМ, каб зняць кошты i гэтым разнастаiць свой артыкул i даць чытачу як мага больш дакладную iнфармацыю. У краме я прапанавала прадавачцы сказаць некалькi слоу пра гумовыя боты на камеру, але яна адмовiлася i наогул забаранiла мне здымаць. Гэтым яна парушыла закон, паводле якога у дзяржауных крамах здымаць не забаронена. Прашу дырэктара крамы давесцi да прадавачкi, што яна парушыла мае правы, а таксама дазволiць мне здымаць у ЦУМе.
  

17.11.12                                                                                                                        Пятрова К А

Вучэбная скарга

Галоўнаму ўрачу УЗ "Маладзечанская цэнтральная бальніца"
Айбалітаву Арыстарху Пятровічу
Пісакінай Юліі Пятроўны,
якая пражывае па адрасе
завулак Абрыкосавы,дом 222

СКАРГА
16.11. 2012 я звярнулася да загадчыцы аднаго з адзяленняў вашай бальніцы Пілюлькінай З.М. з просьбай патлумачыць мне сітуацыю, якая склалася вакол кітайскіх прышчэпак, якія шкодзяць здароўю. Мне было адмоўлена ў каментарах і ў няветлівай форме было прапанавана пакінуць кабінет вышэйназванай асобы.
Я лічу,што,па-першае, былі парушаны мае правы як журналіста атрымліваць інфармацыю з дзяржаўных органаў, а па-другое, былі парушаны мае правы як грамадзяніна(артыкул 9.3. адміністацыйнага кодэкса: ЗНЯВАГА)
Прашу разабрацца ў апісанай сітауцыі, патрабую прабачэнняў у свой адрас з боку Пілюлькінай З.М.і прашу дазволіць мне атрымаць каментар па апісанай праблеме,таму што лічу,што гэта тэма мае вялікае грамадскае значэнне.

17.11.2012                                                                                         Пісакіна Ю.П.                                                                

Скарга


Пракурору Маладзечанскага раёна,
Іванову Івану Іванавічу,
Маладзечанская міжраённая пракуратура.
Кузінай Маргарыты Пятроўны,
Маладзечна, вул. Стабільнасці, 666

СКАРГА

З’яўляючыся штатным журналістам выдання “Ага”, 2 сакавіка 2012 года я накіравала афіцыйны запыт аб прадастаўленні інфармацыі ў Маладзечанскі райвыканкам. У сваім запыце я прасіла прадаставіць наступную інфармацыю: дату правядзення ўсебеларускага злёту аматараў белага шакаладу, які праводзіць райвыканкам, прозвішча арганізатараў мерапрыемства і яго прагарму. Мой запыт быў разгледжаны Пятровым Пятро Пятровічам, які сваім адказам ад 4 сакавіка 2012 года адмовіў мне ў прадастаўленні інфармацыі. 
Адмова райвыканкама з’яўляецца незаконнай. Яна парушае Артыкул 34, 2.1 Закону аб СМІ, які гарантуе права журналіста збіраць і атрымліваць інфармацыю з дзяржаўных органаў.
У сувязі з гэтым патрабую прызнаць адмову ў прадастаўленні інфармацыі незаконнай, а таксама прадставіць мне неабходную інфармацыю. Прыняць меры дысцыплінарнай адказнасці да Пятрова Пятро Пятровіча.

17 лістапада 2012 года          Кузіна Маргарыта Пятроўна

Дадатак:  Копіі запыта на прадастаўленні інфармацыі і адмовы Пятрова П. П.


Скарга не з’яўляецца сапраўднай, любыя супадзенні з рэчаіснасцю – выпадковыя.

МегаСкарга

Старшыні суда Маладзечанскага раёну.
Мармынцова Рамана Клеафасаўна,
г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, д. 42а, кв. 21.
Скарга
   15.11.2012 у !9.00 я, Мармынцова Р. К., пайшла ў краму "Алмі" па адрасе: вул. Фр. Скарыны, д. 36а, каб зняць відэа, ці вялікія чэргі там у рабочыя дні, каб потым выкласці яго ў інтэрнет на сайт мясцовай газеты. Я дастала фотаапарат і пачала здымаць, але да мяне падыйшоў ахоўнік крамы і сказаў, каб я схавала фотаапарат і выдаліла запіс, ад чаго я адмовілася. Тады ахоўнік паспрабаваў сілай адабраць камеру, што ў яго, дарэчы, атрымалася.
  Мае правы былі парушаны тым, што, па-першае, мне забаранілі здымаць у месцы масавага наведвання, па-другое, адабралі маю ўласнаю рэч - фотаапарат. 
   Патрабую вяртання фотаапарата, прабачэнняў і дазволу здымаць фота і відэа ў вышэйсказанай краме "Алмі".
      
17.11.2012.                                                                                             Мармынцова Р. К.

Гэта быў жарт

суббота, 10 ноября 2012 г.

Верш Веры Палазковай (на рускай мове)

versh maksima tanka

Фотаздымкі





фотаздымкі