среда, 9 мая 2012 г.

55 долараў і ты – Герой СССР

Валянцін Цішко kraj.by 09,05,2012
Карэспандэнт Края напярэдадні 9 Мая праверыў, ці можна набыць баявыя ўзнагароды.


Напярэдадні 9 мая бадай кожны ўзгадвае знаёмых яму ветэранаў, у школах для дзяцей ладзяць сустрэчы з удзельнікамі вайны, да ветэранаў ходзяць у госці піянеры і дораць ім кветкі. На само святкаванне выходзяць старыя ўжо дзядулі і бабулі, грудзі якіх упрыгожаныя медалямі і ардэнамі.

Я ж напярэдадні свята Перамогі задумаўся: ці можна проста набыць медалі і ордэны, у тым ліку і баявыя?

У інтэрнэт-прасторы, а часам і на рынках буйных гарадоў, можна набыць амаль любы медаль. Калі не арыгінал, то яго дакладную копію, якую адрозніць зможа толькі спецыяльная экспертыза. Каб даведацца, колькі каштуе “памяць пра мінулую вайну”, дастаткова пашукаць у інтэрнэце. Каб падлічыць кошт, возьмем набор медалёў, якімі ўзнагароджвалі амаль усіх, хто прайшоў вайну (у рублях):

20 гадоў Перамогі – 8000
30 гадоў Перамогі. Удзельніку вайны – 6000 (удзельніку працоўнага фронту – 40000)
40 гадоў Перамогі. Удзельніку вайны – 8000 ( удзельніку працоўнага фронту – 40000)
50 гадоў Перамогі – 8000
60 гадоў Перамогі – 16000
65 гадоў Перамогі – 60000
100 год з дня нараджэння Леніна – 15000
100 год з дня нараджэння Жукава – 16000
Ветэран працы – 6000
За перамогу над Германіяй – 20000
За доблесную працу ў вайну – 30000
30 гадоў савецкага войска і флоту – 30000
40 гадоў савецкага войска і флоту – 30000
50 гадоў савецкага войска і флоту – 8000
60 гадоў савецкага войска і флоту – 6000
70 гадоў савецкага войска і флоту – 6000

Такім чынам, прыкладна за 400 тысяч рублёў можна набыць вышэйпералічаны спіс медалёў. За пасведчанне да кожнага з іх давядзецца аддаць па 15000, за пустое, незапоўненае пасведчанне – 25000.


Некаторыя украінскія і расійскія фірмы у інтэрнэт-крамах прапаноўваюць набыць дакладную копію ардэноў.

Зорка Героя СССР – 55 даляраў
Зорка Героя Сацыялістычнай Працы СССР – 55 даляраў
Ордэн Славы – 45 даляраў
Ордэн Айчыннай Вайны – 25 даляраў
Ордэн Працоўнага Чырвонага Знамені – 55 даляраў
Ордэн Чырвонай Зоркі – 40 даляраў
Ордэн працоўнай Славы – 53 даляраў
Ордэн Знак Пашаны – 40 даляраў
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі – 58 даляраў
Ордэн Кутузава – 70 даляраў
Ордэн Хмяльніцкага – 70 даляраў
Вышэйпералічаныя ордэны абыдуцца ў 4,5-4,6 мільёна рублёў.
На рынках і ў інтэрнэт-прасторы можна набыць і афганскія ўзнагароды.
Медаль “Ад удзячнага афганскага народа” – 15 даляраў
Медаль “Войну-інтэрнацыяналісту” – 23 даляраў
Знак “Войну-інтэрнацыяналісту” – 10 даляраў
Медаль “10 год вываду войскаў з Афганістана” – 10 даляраў
Медаль “20 год вываду войскаў з Афганістана” – 10 даляраў

Камплект афганскіх узнагарод абыдзецца ў 550 тысяч рублёў.

Не ведаю, каму і навошта трэба купляць медалі… Хіба толькі калекцыянерам. Але ж іх нехта зарабляў потам і крывёй... Факт застаецца фактам: медалі можна купіць адкрыта. Адзіны ордэн, які купіць немагчыма, – Ордэн Перамогі. Не прадаецца таму, што па законе пасля смерці таго, каго ўзнагародзілі, ордэн вяртаецца ў Алмазны фонд Расійскай Федэрацыі. Агульная вага брыліянтаў, што ўпрыгожваюць ордэн – 16 карат. Усяго гэтым ордэнам было ўзнагароджана 12 чалавек.

Валянцін ЦІШКО

Комментариев нет:

Отправить комментарий