пятница, 8 июня 2012 г.

Маладзечанскія жабракі выпрошваюць грошы партрэтам Лукашэнкі. Фотафакт

Фота Ксеніі Ельяшэвіч 08/06/2012


Жанчына сустракае мінакоў, што ідуць на чыгунку ды какетліва махае выявай кіроўцам машын. Час ад часу фота прыкладае да вуснаў і нешта нашэптвае. На другім баку зроблены нават нейкі запіс (хіба малітва?!..)
 Праўда, замену традыцыйнай для жабракоў іконы на афіцыйны партрэт прэзідэнта нельга назваць паспяховай -  грошай так ніхто і не падае.















1 комментарий:

  1. Гэта жанчына з Вілейкі, дарэчы крыху з галавой у яе... На 9 траўня яна таксама маршаравала з ваеннымі, яе туды не запрашалі. А ў аўтобусе крычала на ўвесь салон, што яна цяжарная, а адна "с..ка" не саступіла той месца. Нейкая яе маці павінна была ўсім галаву адарваць. не ведаю, праўда, за што. А ў гэты дзень вырашыла бацькам прыкрыцца. Не думаю, што грошай хацела. А можа?!

    ОтветитьУдалить