воскресенье, 12 февраля 2012 г.

Палову беларускіх баброў дзяржава заб'е


 Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч.

Як адзначыў міністр, бабры, колькасць якіх у апошнія гады значна вырасла, наносяць сур’ёзную шкоду лясам, знішчаючы дрэвы.
(Цікава, а наяўнасць піларамы ў Белавежскай пушчы не наносіць шкоды?.. - заўвага аўтара)


Пры гэтым міністр таксама паведаміў, што праводзіцца перасяленне баброў у тыя месцы, дзе іх колькасць невялікая.
(Нешта ў гэта мне таксама верыцца цяжка. - заўвага аўтара)
Акрамя таго, Амельяновіч адзначыў, што цяпер стаіць праблема са збытам бабровага футра.
( Ну цяпер ясна, навошта трэба забіваць баброў, - грошы! - заўвага аўтара)


Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, згодна з апошнімі звесткамі папуляцыя баброў у Беларусі складае 63,3 тысячы. У параўнанні са звесткамі за 2010 год іх колькасць павялічылася амаль на тысячу. На думку вучоных, аптымальная папуляцыя гэтых жывёл павінна складаць каля 30 тысяч.



Атрымоўваецца, што 33 тысячы баброў, а гэта больш чым палова, дзяржава забье... Высновы рабіце самі!..
Чытаць цалкам:http://nn.by/?c=ar&i=67697


арыгінал тэксту чытаць 
тут

Комментариев нет:

Отправить комментарий