пятница, 2 марта 2012 г.

Мінчанкі разбіраюць пацеркі, завушніцы i драўляны посуд (шмат фота)

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.by
Сёння ў Палацы мастацтваў адкрылася выстава-кірмаш народных і сучасных рамёстваў “Млын”. Тры дні тут будуць выстаўляцца разнастайныя вырабы з дрэва, керамікі, лазы, пацерак, скуры і палімернай гліны. 

У жанчын асаблівай папулярнасцю карыстаюцца упрыгожанні з войлаку і бурштыну, кухонныя прылады і дызайнерскае мыла. Дзецям жа больш цікавыя аўтарскія лялькі і смачныя тавары, кшталту вялікага футбольнага мяча з шакаладу.

Мужчынаў жа значна менш. Але для большасці з іх, выстава – добрая магчымасць знайсці арыгінальны падарунак сваім родным да жаночага свята.


































Выстава працуе па адрасы Казлова, 3 (Палац мастацтва) у суботу з 11.00 да 19.00 i нядзелю з 11.00 да 17.00.
Уваход – 5000 рублёў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий