воскресенье, 30 июня 2013 г.

Выпускны школ маладога журналіста адбыўся сёння ў Батанічным садзе ў Менску.




Галоўнымі героямі свята былі выпускнікі 6 школак з розных гарадоў Беларусі: Горадні, Берасця, Лунінца, Слуцка, Баранавіч і Маладэчна.



Выступ гурта “Рэха”, віншаванні ад топавых беларускіх журналістаў і арганізатараў, прэзентацыі школак навучэнцамі ,уручэнні узнагарод пераможцам конкурсу ў намінацыях “Навіна”, “Рэпартаж”, “Інтэрв’ю” і “Відэагісторыя”– усё гэта складнікі  мерапрыемства.



І маладзечанская  ШМЖ не абыйшлася без узнагарод: Наталля Тур ўзяла першае месца ў навіновым жанры, Аляксандра Парахня – другое месца ў жанры рэпартажу. Маладыя журналісткі атрымалі за сваю працу каштоўныя прызы.


Акрамя пераможцаў кожны з навучэнцаў атрымаў шкляны келішак з лагатыпам “Школа маладога журналіста 2013” і сертыфікат аб паспяховым заканчэнні  навучання.



У Маладзечне гэта другі па ліку набор у школку, першыя навучэнцы выпусціліся ў мінулым годзе.

Дар'я Спевак.




Комментариев нет:

Отправить комментарий