воскресенье, 1 января 2012 г.

Калегі! БУДЗЬМА НЯШКАМІ, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТА АБАВЯЗКОВА!

Апошнім часам на блогу пачаўся тварыцца гармідар. Каб гэтага пазбегнуць і не выпраўляць памылкі за кожнай бяшкай, нагадаю некалькі элементарных рэчаў:

Не забывайцеся ставіць тэгі
1. Абавязкова стаўце тэг з вашым прозьвішчам. Дарэчы, тэг аўтара - гэта толькі прозьвішча. Не трэба імёнаў.
2. Перад тым як самім пісаць тэг, паглядзіце ўнізе спіс ужо існуючых тэгаў. Мо такі ўжо раней выкарыстоўваўся? Дык абярыце яго!) Так, не прыдумляючы новых тэгаў (якія можна  ствараць да бясконцасьці) вы дапаможаце сістэмазаваць наш блог.  А навошта сістэматызацыя?) Па-першае, вашым аматарам будзе лягчэй знайсці ўсе вашыя матэрыялы =) Па-другое, для парадку агульнага.

3. Пішам тэгі толькі ПА-БЕЛАРУСКУ!!! Жыве!=)

Правільна ставім спасылкі
Спасылка на сайт, дзе надрукавалі (і перадрукавалі) ваш матэрыяльчык, ставіцца НЕ НА ГАЛОЎНУЮ, а на саму староначку з вашым шэдэўрам.


Будзьма няшкамі!=)


1 комментарий:

  1. "3. Пішам тэгі толькі ПА-БЕЛАРУСКУ!!! Жыве!=)" Ксенiя, не не маглi вы гэта абмiнуць! "Патрыётка"...блiн.

    ОтветитьУдалить