суббота, 17 ноября 2012 г.

Вучэбная скарга

Галоўнаму ўрачу УЗ "Маладзечанская цэнтральная бальніца"
Айбалітаву Арыстарху Пятровічу
Пісакінай Юліі Пятроўны,
якая пражывае па адрасе
завулак Абрыкосавы,дом 222

СКАРГА
16.11. 2012 я звярнулася да загадчыцы аднаго з адзяленняў вашай бальніцы Пілюлькінай З.М. з просьбай патлумачыць мне сітуацыю, якая склалася вакол кітайскіх прышчэпак, якія шкодзяць здароўю. Мне было адмоўлена ў каментарах і ў няветлівай форме было прапанавана пакінуць кабінет вышэйназванай асобы.
Я лічу,што,па-першае, былі парушаны мае правы як журналіста атрымліваць інфармацыю з дзяржаўных органаў, а па-другое, былі парушаны мае правы як грамадзяніна(артыкул 9.3. адміністацыйнага кодэкса: ЗНЯВАГА)
Прашу разабрацца ў апісанай сітауцыі, патрабую прабачэнняў у свой адрас з боку Пілюлькінай З.М.і прашу дазволіць мне атрымаць каментар па апісанай праблеме,таму што лічу,што гэта тэма мае вялікае грамадскае значэнне.

17.11.2012                                                                                         Пісакіна Ю.П.                                                                

Комментариев нет:

Отправить комментарий