суббота, 17 ноября 2012 г.

Скарга


Пракурору Маладзечанскага раёна,
Іванову Івану Іванавічу,
Маладзечанская міжраённая пракуратура.
Кузінай Маргарыты Пятроўны,
Маладзечна, вул. Стабільнасці, 666

СКАРГА

З’яўляючыся штатным журналістам выдання “Ага”, 2 сакавіка 2012 года я накіравала афіцыйны запыт аб прадастаўленні інфармацыі ў Маладзечанскі райвыканкам. У сваім запыце я прасіла прадаставіць наступную інфармацыю: дату правядзення ўсебеларускага злёту аматараў белага шакаладу, які праводзіць райвыканкам, прозвішча арганізатараў мерапрыемства і яго прагарму. Мой запыт быў разгледжаны Пятровым Пятро Пятровічам, які сваім адказам ад 4 сакавіка 2012 года адмовіў мне ў прадастаўленні інфармацыі. 
Адмова райвыканкама з’яўляецца незаконнай. Яна парушае Артыкул 34, 2.1 Закону аб СМІ, які гарантуе права журналіста збіраць і атрымліваць інфармацыю з дзяржаўных органаў.
У сувязі з гэтым патрабую прызнаць адмову ў прадастаўленні інфармацыі незаконнай, а таксама прадставіць мне неабходную інфармацыю. Прыняць меры дысцыплінарнай адказнасці да Пятрова Пятро Пятровіча.

17 лістапада 2012 года          Кузіна Маргарыта Пятроўна

Дадатак:  Копіі запыта на прадастаўленні інфармацыі і адмовы Пятрова П. П.


Скарга не з’яўляецца сапраўднай, любыя супадзенні з рэчаіснасцю – выпадковыя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий