Галоўнаму ўрачу рэабілітацыйнага аддзялення
мінскай
гарадской дзіцячай бальніцы №4
Мельнік Н.
Г.
Медыцынскай сястры рэабілітацыйнага аддзялення
мінскай гарадской
дзіцячай бальніцы №4
Лобут М. К.
Галоўны рэдактар тэлеканала “БелТВ”
Якубчык Мікалай Дзянісавіч
г.Мінск, вул. Магнітная, 28/2
Тэл. 8017-274-21-44
Скарга
27 ліпеня 2012 года ў Мінскай дзіцячай гарадской бальніцы №4, якая
знаходзіцца на вуліцы Казлова, 23 адбыўся непрыемны выпадак. Справа ў тым, што
раніцай таго дня ў вялікай колькасці
дзяцей рэабілітацыйнага аддзялення было выяўлена харчовае атручванне, у выніку
чаго яны былі адпраўлены ў інфекцыйную бальніцу г. Мінска. Смяротнасцей не
было, але становішча аказалася вельмі непрыемным і цяжкім. У гэты ж дзень
здымачнай групе тэлеканала “БелТВ” Мельнік Н. Г. жорстка і катэгарычна адказала ў атрыманні патрэбнай інфармацыі ў
сувязі са здарэннем. Акрамя таго, аператару тэлеканала наўмысна разбіла камеру
медыцынская сястра гэтай установы.
У выніку вышэй пералічаных дзеянняў тэлеканал панёс страты, а таксама былі парушаны правы
журналіста.Рэдакцыя тэлеканала “БелТВ” патрабуе пакрыць матэрыяльную і
маральную шкоду, прынесці свае прабачэнні пацярпелым у гэтым інцыдэнце супрацоўнікам
тэлеканала.
30.07.2012 г.
Подпіс
Комментариев нет:
Отправить комментарий