воскресенье, 16 декабря 2012 г.

Фотарэпартаж з маладзечанскага рынку

Вашай увазе сёння - замалёўка з перадсвяточнага горада.



У халоднае надвор’е спадарыню Алену на рынку ратуе гарачы вішнёвы кісель.

Сёлета метровая елачка каштуе 300 тысяч рублёў. Завіруха не цырымоніцца з зялёнымі прыгажунямі і раскідвае іх, пакуль гаспадыня грэецца кісялём.

Набліжаецца Новы год, таму пакупнікоў у спадарыні Алены больш, чым звычайна.

Сярод свайго царства навагодніх упрыгожанняў спадарыня Алена знайшла самы прыгожы шарык.

“Зялёныя агеньчыкі сёлета самыя модныя! – кажа прадавачка. – На зялёнай елцы яны ствараюць уражанне, што дрэўца свеціцца знутры”.

Спадарыня Алена дапамагае ствараць навагодні настрой маладзечанцаў ужо дзясяты год.

Комментариев нет:

Отправить комментарий