вторник, 25 декабря 2012 г.

Ptushki


Жменька зерня, скрылік сала  -вучні птушак ратавалі.
14 снежня вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №3 са сваімі бацькамі падрыхтавалі кармушкі і ежу, каб птушкам не так цяжка было пераносіць зіму, якая абяцае быць вельмі халоднай.
Ученики 2 класса своими руками сделали кормушки.
На здымку – вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №3 са сваім кіраўніком, Ларысай Леанідаўнай Сяліцкай. Такія вось кармушкі падрыхтавалі яны разам з татамі і мамамі падчас правядзення аднайменнай акцыі ў падтрымку братоў нашых меншых. Яны, і традыцыйныя, і мудрагелістыя, адмыслова аздобленыя, хутка зоймуць свае месцы на дрэвах – на тэрыторыі школы іх багата. Штогод прылятаюць сюды сталавацца самыя розныя птушкі – ад сінічкі да попаўзня. Ведаючы, што тут пра іх клапоцяцца. Дзеці самі прыносяць ежу сваім падапечным. Жменька зерня, скрылік сала – гэта не так многа, каб падтрымаць іх у зімовы перыяд. Менавіта гэта павінна застацца ў свядомасці з дзяцінства: чалавек павінен не толькі мець выгоды ад прыроды, але і ўмець аддаваць ёй свой доўг.
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

Комментариев нет:

Отправить комментарий