суббота, 1 декабря 2012 г.

Кітаянка прыняла праваслаўе ў Беларусі


         
Кітайская студэнтка  і беларус ажаніліся  па ўсім хрысціянскім канонам.
Хао Дзэнь і Максім Марозаў згулялі вяселле  ў пачатку кастрычніка гэтага года. Нечаканасцю як для самаго Максіма, так і для  ўсіх знаёмых пары стала навіна пра тое, што Хао  даўно вырашыла быць адзінай веры з будучым мужам. Яна добра авалодала  мовай, што дазволіла дзяўчыне пазнаёміцца з нацыянальнай культурай беларусаў. Яны абодва з’яўляюцца студэнтамі БДУ. Па словах Максіма, ён некалькі разоў адкладваў дату вяселля, бо не быў да канца ўпэўненны ў рашэнні Хао.
Маладыя спачатку распісаліся ў ЗАГСе,  а потым  прынялі абрад вянчання ў царкве. Вяселле працягвалася ў адным з рэстаранаў Мінска. Родныя навесты не прысутнічалі пры гэтым.

Комментариев нет:

Отправить комментарий