суббота, 1 декабря 2012 г.

Галіна Асіповіч прэзентавала сваю першую кнігу


У чацвер, 22 лістапада, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Асіповіч “Голас далёкай маладосці”.
Для яе кніга – літаратурны дэбют. Пад адной вокладкай Галіна Асіповіч сабрала вершы і  мемуары.
Імя аўтаркі не новае для Маладзечаншчыны. У 1978-1985 гадах Галіна Осіпава ўзначальвала мясцовы аддзел культуры.
– Мерапрыемства атрымалася камерным, – паведаміла метадыст бібліятэкі Алена Хіла. – Атмасфера была вельмі ўтульная. На спатканне з аўтарам прыйшло каля 30 чалавек. Цікава, што ўсе яны былі прыкладна аднаго ўзросту. Моладзі было зусім няшмат.
Завітаў на прэзентацыю і краязнаўца Міхась Казлоўскі, які падтрымаў аўтарку сваім выступленнем.
Некалькі асобнікаў новай кнігі Галіна Асіповіч падарыла бібліятэцы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий