суббота, 15 декабря 2012 г.

Дзіцячы цэнтр культуры правёў конкурс на восеньскую тэматыку

У “Растку” пры падтрымцы аддзела культуры райвыканкама быў арганізаваны раённы конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Асеннія фантазіі”, вынікі якога падводзіліся ў трох намінацыях. У ім прынялі ўдзел дзеці, дарослыя, а таксама сем’і і ўстановы адукацыі. Конкурсныя работы былі выкананы ў розных тэхні-ках і абавязкова з прыроднага і падручнага матэрыялу. Журы, у склад якога ўваходзілі прафесіянальныя мастакі, выкладчыкі адпаведных дысцыплін, ацэньвала найперш мастацкі і эстэтычны ўзровень, прэзентацыйнасць, крэатыўнасць і арыгінальнасць. Удзельнікі вельмі творча падышлі да заданняў, і ўрэшце атрымаліся маленькія шэдэўры. Толькі ўявіце экстравагантны парасон, дэкарыраваны пад павуціну! Ці капялюш, упрыгожаны гронкамі рабіны, нібы самымі дарагімі рубінамі. А аксесуары, якія пераліваліся ўсімі фарбамі восені, не пакінулі абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

Комментариев нет:

Отправить комментарий