суббота, 1 декабря 2012 г.

Самы вялікі скарб знойдзены пад Маладзечнам

 Цэлы куфар залатых манет часоў ВКЛ знойдзены ў вёсцы Мыслевічы


  "Мы з мужам вырашылі навесці парадак у  старым склепе і выпадкова заўважылі ў сцяне нішу, якая была забіта дошкамі, там і быў куфар",- тлумачыць нашаму выданню гаспадыня лецішча.  

 "Гэта самы вялікі скарб, які быў знойдзены на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Мяркуецца, што гэта манеты часоў Сігізмунда Аўгуста Панятоўскага. Якім чынам куфар трапіў у склеп пад Маладзечнам будуць высвятляць спецыялісты. Пра агульны кошт знаходкі гаварыць рана, але вага куфра больш за кілаграм",- пракаменціравалі ў краязнаўчым музеі.


   Нагадаем,што гэта не першая знаходка на Маладзечаншчыне. У 1971 годзе тут быў знойдзены скарб на 5683 манеты.

Наталля Тур

Комментариев нет:

Отправить комментарий