воскресенье, 13 ноября 2011 г.

Перасякаючы масты

Кацярына РЫСІК, "Рэгіянальная газета", 30.09.2011


                                "Журавачка" спявае ў складзе зводнага хору.
фота : Dominik Schrader 

Музыка – сусветная мова, якая аб’ядноўвае людзей рознай нацыянальнасцей. Яна зразумелая для жырахоў з любога пункта Зямлі.

У гэтым я яшчэ раз пераканалася падчас узделу ў міжнародным фестывалі моладзевых харавых калектываў “Eurotreff-2011”, які праходзіў у нямецкім горадзе Вольфенбютэль.


Ужо трэці год узорны хор маладзечанскай школы мастацтваў  “Журавачка”  пад кіраўніцтвам Вольгі Бялько прымае ўдзел у фэсце. Усяго у гэты горад з’ехалася 18 харавых калектываў з усёй Еўропы. Арганізатары імкнуліся пабудаваць “масты”, якія б злучылі народы свету з дапамогай самага надзейнага матэрыялу - музыкі.
На працягу чатырох дзён  у Вольфенбютэлі па усіх царквах і школах даваліся канцэрты. Кожны хор прадстаўляў песні сваей краіны.Таксама гучала і папулярная музыка,прызнаная ва ўсім свеце.
Наша «Журавачка»  дзялілася беларускімі народнымі песнямі, рускімі класічнымі творамі і таксама спявала на іншаземных мовах. Мы жа адкрылі для сябе музыку Італіі,Германіі,Іспаніі, Швецыі і іншых краін.
  Акрамя сваіх песень, удзельнікі фестывалю рыхтавалі сумесную праграму разам з іншымі хорамі. “Журавачка” апынулася ў творчым саюзе з калектывамі Італіі і Германіі. Пад кіраўніцтвам выкладчыцы з Латвіі мы развучвалі тры песні на латышскай, нямецкай і англійскай мовах.
У апошні вечар удзельнікі фестывалю прадстаўлялі тое.ю што паспелі стварыць за чатыры дні.Сімвалічнай для нас была песня “Перасякаючы масты”, сэнс якой быў сугучны з ідэяй самога мерапрыемства. А падчас сумеснага выканання фінальнай песні “Свет вакол нас” пачуццё эйфарыі дасягнула піка, і мы адчувалі сапраўднае зліццё нацый. Галоўную мэта фестывалю – пабудаваць масты, якія злучаюць музыку, розныя эпохі, людзей і краіны, - была выкананая.
Сёлета да «Журавачкі» далучылася шмат навічкоў, якія ездзілі за мяжу з хорам у першыню.Калі я запыталася пра іх уражанні, то пачула: «Вельмі падабаецца,што тут навокал усе спяваюць і спяваюць». На самой справе, у гэтым горадзе вельмі любяць музыку. Нават на сумках для нот, якія атрымаў кожны ўдзельнік фестывалю, было напісана «Музыка – маё першае каханне».
Вядома, наш калектыў меў час і для адпачынку. Мы гулялі па жывапісным Вольфенбютэлі, знаёміліся з класічнымі традыцыямі нямецкай архітэктуры. На шляху дадому спыніліся ў нямецкім горадзе Падсдам. Дакладней, у самым вялікім парку горада Сан-Сусі. Вялізныя палацы, пабудаваныя ў XVIII стагоддзі па эскізах прускага караля Фрыдрыха ІІ, і пышныясады агульнай плошчай каля 290 гектараў не пакінулі нас раўнадушнымі. Пасля заехаліся ў польскі горад Красныстаў наведаць старых сяброў з грамадскай арганізацыі “Magnum Bonum”.
Дарэчы, наш калектыў не толькі спяваў, але і размаўляў на беларускай мове. Прадстаўнікі іншых краін былі зачараваныя прыгажосцю і мілагучнасцю нашай роднай мовы і творчасцю “Журавачкі”.




Комментариев нет:

Отправить комментарий