понедельник, 14 ноября 2011 г.

Як мы стралялі з вінтоўкі ў Маладзечанскай міліцыі


Ірына РУДЗЬКО, "Рэгіянальная газета",11.11.2011г.



Менавіта ў ціры раённага аддзела унутраных спраў сярод падлеткаў прайшлі спаборніцтвы “Меткі стралок” па стральбе з малакалібернай вінтоўкі. Міліцыянеры ўжо не першы раз праводзяць турнір сярод навучэнцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”.
Дарэчы, трапіць у будынак РАУС не так і лёгка! Спачатку мы павінны былі прайсці прапускны кантроль. Але не ў кожнага атрымалася зрабіць гэта з першага разу. Прыйшлося даставаць з кішэняў ключы і знімаць гадзіннікі.


Вінтоўка ў нашых руках таксама апынулася не адразу.  А толькі пасля спецыяльнага інструктажа, з якога я для сябе вынесла некалькі правіл: галоўнае – не хвалявацца, правільна легчы, каб адна нага была працягам вінтоўкі, а другая - служыла упорам, прыклад прыціснуць да пляча, на секунду затаіць дыханне і… плаўна націснуць на курок. 
Але выкарыстаць гэтыя настаўленні на практыцы я так і не рызыкнула.  Доўга круцілася каля вінтоўкі, не ведаючы, з якога боку да яе падыйсці, зброя здавалася мне надта цяжкай. Да і  як гэта – страляць? Рукі задрыжалі… Не, не буду. Хай лепей мой малодшы брат спрабуе, яму гэта больш патрэбна. Пасля стральбы ён не мог стрымаць свае ўражанні: “Калі прышла мая чарга, дзядзя, які вучыць страляць, сказаў: “Кладзіся на мат, заплюшчвай адно вока і бяры стрэльбу”. Ён паказаў мне, як яго зарадзіць і сказаў: “Агонь!” Я стрэльнуў чатыры разы. Потым, калі мы падыйшлі да мішэні, дзядзя сказаў: “Ого!”. Глядзім – першы раз - промах, другі -  папаў у 10-ку, трэці – таксама ў 10-ку, а чацвёрты – ў 8-ку!” Ніхто не чакаў такога выніку ад васьмігадовага хлопчыка, які сам ростам з тую вінтоўку.
Але былі і дзяўчаты, больш смялейшыя за мяне. Дзевяцігадовая Яна Данілава выбіла 41 ачко з 50 магчымых, а трынаццацігадовая  Ангеліна Смыкоўская – на два болей. Тым самым яны самым апярэдзілі амаль усіх хлопцаў. Гэта і не дзіўна: таты дзяўчат працуюць міліцыянерамі.
“Я павінна добра адстраляць. Мой тата перад спаборніцтвамі трэніраваў мяне, але я страляла не з такой вінтоўкі, а з пнеўматычнай стрэльбы” – расказвала Яна, чакаючы сваёй чаргі.
Маёр Ігар Шупенка, якога спецыяльна выклікалі з адпачынку для правядзення спаборніцтваў, нават пажартаваў з хлопцаў: “Хутка дзяўчаты будуць вас абараняць, а не вы іх”.  Магчыма, гэтыя словы аказалі ўплыў на дванаццацігадовага Вячаслава Лук’янцова, што ён сабраўся з сіламі і ўсё ж такі паказаў найлепшы вынік – 44 ачкі.
Па прыкладу дзяцей, дарослыя таксама ўзяліся за вінтоўку. Педагог-арганізатар Дома моладзі - Віталь Млечка зрабіў сабе падарунак на дзень нараджэння – дыплом 1 ступені.
Цяпер я шкадую, што так і не наважылася  прыняць удзел у спаборніцтвах. На шчасце, такі шанс яшчэ будзе – другі этап конкурсу “Меткі стралок” пройдзе напярэдані Дня абаронцаў Айчыны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий