среда, 30 ноября 2011 г.

Канавалаву і Кавалёву вышэйшая мера пакарання - расстрэл

Марыя ЭЛЯШЭВІЧ, "Prazhektar", 30.10.2011г.
НАВІНА-ЗАДАННЕ



У Доме правасуддзя  вынесены прысуд Канавалаву і Кавалёву - расстраляць!
Перад уваходам у залу суда стаяць людзі з металашукальнікамі, ва ўсіх правяраюць сумкі,  Ноўтбук праносіць дазваляюць, але ж перад гэтым яго трэба ўключыць. З фатаапаратамі ды відэакамерамі праходзіць нельга.  «Молодой человек! Видеосъемка запрещена!» — крычыць жанчына з бэйджам мужчыне, які ўсё ж такі пранёс відэакамеру.

З 11 да 13.15 слухаюцца абвінавачванні. Пасля суддзя аб'яўляе перапынак на гадзіну.
Пасля перапынку адваката Канавалава, у знак нязгоды з прысудам, сустракаюць апладысментамі. Падчас агучвання прысуду з зала просяць выйсці жанчыну. Суддзя абумоўлівае гэта тым, што тая перашкаджае. Насамрэч, размовы даносяцца з зусім іншага боку залы.
"Я понимаю, когда на пару минут присели пожилые люди, но когда сидит молодежь!.." - абураецца суддзя.
Суддзя агучвае прысуд Канавалаву - каля 10-і чалавек адразу пакідаюць залу. З апошніх радоў чуваць плач. Далей - рашэнне суда - прыгаварыць Кавалёва да вышэйшай меры пакарання - расстрэлу. У знак пратэсту людзі сядаюць на свае месцы.
«Судебное заседание объявляется закрытым. Решение обжалованию в кассационном порядке не подлежит». Кавалёва выводзяць з залы суда.
«Дима! Это же не ты. Дима! Ну скажи же ты что-нибудь! Тебя же расстреляют!"
А ў адказ толькі крыкі з залы "Позор!".

Комментариев нет:

Отправить комментарий