воскресенье, 13 ноября 2011 г.

П'яны маладэчанец спяваў між машынамі на Вялікім Гасцінцы

Валянцін Цішко, Prazhektar. 14.11.2011г.

14 лістапада а 00.01 па цэнтры праезднай часткі вуліцы Вялікі Гасцінец паміж 88 і 121 дамамі ішоў п'яны малады чалавек і гучна спяваў песні...
фота з telegraf.by

Кіроўцам машын, што ехалі тым часам па дарозе, як удалося ўбачыць карэспандэнту Prazhektara,  прыходзілася праяўляць майстэрства кіравання, каб аб'ехаць гора-пітка, які сустракаў кожную машыну раскінуўшы рукі ў бокі. На яго спевы і крыкі, сярод якіх можна было разабраць "пацаны, эй пацаны", у яго бок пабеглі двое (хлопец і дзяўчына). Але праз 5 хвілін (у 00.06) да яго падыйшло тры супрацоўнікі міліцыі. А яшчэ праз 10 хвілін ( у 00.16) пад'ехала міліцэйская машына - УАЗ, і "спевака" забралі разам з тымі, хто бег яму на дапамогу.
Нават у машыне хлопец працягваў спяваць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий