понедельник, 12 декабря 2011 г.

У Маладзечне адбылася аўтамабільная аварыя

Настасся РОЎДА, "РГ", 12.12.2011г.

Два легкавыя аўтамабілі «не разыйшліся» на скрыжаванні ўздоўж вуліцы В. Гасцінец. Ёсць пацярпелыя ці не - дакладна невядома. Аднак відавочцы бачылі, як некалькіх дзяўчат павезлі на "хуткай".

Не губляючы часу, заўважыўшы тое, што здарылася, я падышла да маладога чалавека, які стаяў поруч машыны. Лоб у яго быў разбіты. Я адчувала, што ён ўдзельнік аварыі і яшчэ не адышоў ад шоку.

- Што адбылося?
- Ды нічога. Не прапусціў чалавек. Ехалі на зялёны, а ён не пераканаўся ў тым, што мы паварочваем налева.


Кшталту, яго сябар быў за рулём у адной з машын.

Больш даведацца нічога не атрымалася: маладога чалавека адвялі супрацоўнікі ДАІ. А ў гэты час за мной разгаралася спрэчка паміж кіроўцамі.



- Не справіўся з кіраваннем - твая праблема!
- Ну та-ак! І яго гэтак разгарнула? Калі б на хуткасці 60 ехаў, машына б тут побач стаяла.
- Ты зафіксаваў хуткасць? Я бачыў твой «зад» (аўт. - машыны), а потым мяне панесла!
- Уключы мазгі! Ты збіў двух чалавек! На пешаходным пераходзе! Што ты дзяўчатам скажаш? Яны ж твой нумар запісалі!
- Няхай запісваюць, я ведаю, што не вінаваты. Я ехаў на зялёны.


Пагаварыць з кіроўцам машыны не атрымалася. На ўсе мае пытанні я атрымала дзіўны адказ.

- Без каментароў. Няма ў мяне настрою. Галава баліць.
- А пацярпелыя ёсць?
- Не. Вунь у аднаго лоб разбіты.

Комментариев нет:

Отправить комментарий