вторник, 20 декабря 2011 г.

Я так сумую без яго...
Выхадзіце за мяне замуж, я і вашага дзіцяці выхаваю, як свайго. Некалі казаў ёй будучы муж Мікола. Яна згадзілася і ўсе жыццё дзякавала за гэту нечаканую прапанову, бо стала самай шчаслівай на зямлі, а ён за гэта яе вельмі кахаў.
Вольга ДЭКСНІС, жыццёвае, "Prazhektar"




Жоўты дом на кутняй вуліцы красаваўся сярод яблычнага саду, усярэдзіне яго мяне сустрэла жанчына, даведаўшыся загадзя, як завуць госця. Я была здзіўленая, але першае знаёмства пачалося з адкрытай гутаркі. Нас падзяляла шэсць дзесяцігоддзяў ў часе, але гэта не магло насцярожыць, а наадварот, дапамагала знайсці агульную мову менавіта з гэтым чалавекам.
У маім жыцці было многа чаго, пачала яна свой аповед. Былі і няшчасці, але яны дапамаглі стаць мацней. Замуж я выйшла рана, нарадзіла дзіця, муж вельмі піў. Знайшоўшы ў сабе сілы, я ад яго з'ехала жыць да бацькоў. Мне пашанцавала, што яны былі добрымі, прынялі назад з няўдалага шлюбу. Ўладкавалася я працаваць у вячэрнюю школу, днём глядзела двухгадовую дачку. А ўвечары працавала, было цяжка. У адных з вечароў, пасля правядзення школьных праверак, як і прынята ў нашай школе, ўсім калектывам сабраліся, каб за чайнай гутаркай гэта як - небудзь адзначыць. Мой калега (не зусім прыгожы мужчына) запытаўся: ці можна я вас праводжу. На што неадкладна адказала, не варта. У мяне маленькая дачка, я разведзеная. А выходзьце за мяне замуж, і вашага дзіцяці я таксама выхаваю, як свайго - прапанаваў ён. З таго моманту і пачалася наша сумеснае жыццё. Калі я была на працы - ён быў з маленькай дачкой. Прыду я увечары, а яны так соладка сумесна абняўшыся спяць. А ў мяне слёзы на вачах і думкі: якая ж я шчаслівая!
Вы ведаеце, ён жа мне пісаў лісты. Раніцай, сыходзячы на ​​працу, пакідаў запіску з вершамі, а яны пра каханне, пра падзяку. Ён нават свайго дзіцяці не хацеў, бо я балела. Казаў: ў мяне ёсць  радная Таня, а калі табе трэба, ты і нараджай. Ён быў самым найлепшым настаўнікам, яго паважалі, і чалавекам. Пасля тэхнікума, у якім працаваў пазней, мужчыны хадзілі па дзеўкам, нават жанатыя. А ён бег да нас, мы былі заўсёды разам.
І нават пасля смерці, напісаўшы загадззя, пакінуў мне і дачцэ завяшчанне ў выглядзе вершаў, як яму дрэнна і холадна без нас. Але нічога, дарагі, мы хутка сустрэнемся, і сагрэемся сваімі моцнымі пачуццямі. 








Комментариев нет:

Отправить комментарий