суббота, 3 декабря 2011 г.

Заданне-аналіз артыкулу паводле збудавання

Ксенія Ельяшэвіч, 02.12.2011, Блог Студсаюзу БДУ

Сёння ў БДУ абралі лепшую малатыражную газету (назва)


Сёлета ёю стала выданне “Vita” біялагічнага факультэту.  Месяц спатрэбіўся на тое, каб прааналізаваць прадстаўленыя на конкурс працы і абраць тройку лепшых. Ацэньвалі газеты па 15 крытэрыях, сярод якіх – інфарматыўнасць, дызайн, тэматыка, перыядычнасць друку і ўдзел у папярэдніх конкурсах. (лід)




Як нам паведаміла метадыст адзелу маладзёвых праграм і праэктаў кіравання выхаваўчай працы з моладдзю,Наталля Капацэвіч, у сувязі з 90-годдзем БДУ, асноўнай тэмай нумароў для конкурсу была абраная тэма юбілею. У члены камісіі, якая вызначала пераможную тройку, увайшлі прарэктар па вучэбна-выхаваўчай працы і сацыяльным пытанням Уладзімір Сувораў, нач. прэс-службы БДУ Вольга Шчадрына, дацэнт факультэта журналістыкі Аляксандр Градзюшка, нам. нач. кіравання па інфармацыйна-ідэалагічнай працы Зміцер Лебедзь і інш.

Другое месца атрымала газета эканамічнага факультэта “Homo Economicus”. І закрыў тройку лепшых ФПМ.
Пакуль невядома дакладная лічба, але рэдакцыйныя калегіі трох лепшых студэнцкіх газет атрымаюць прэмію.
Цікавы факт, што ў адрозненні ад геаграфічнага, гуманітарнага, хімічнага,  юрыдычнага і іншых факультэтаў, журфак БДУ у гэтым конкурсе ўдзелу не прымаў. (фактура)

Як паведамляе сайт біяфаку, газета “Vita” пачала выдавацца з 1948 года. Заснавальнік яе – былы студэнт факультэту, а зараз журналіст, Мікалай Гесь. Да 60-х гадоў газета называлася “За мичуринскую биологию”. У пачатку 90-х яе друк быў часова спынены, але ў 1997 праца была адноўленая. (бэкграўнд) 
Газету-пераможцу можна прачытаць тут . (дадатак)

Комментариев нет:

Отправить комментарий