воскресенье, 18 декабря 2011 г.

Валянцін Цішкон: У журналіста сяброў быць не можа.

Валянцін Цішко Prazhektar 18.12.2011г.

У журналіста, ў прынцыпе, сяброў быць не можа. Могуць быць знаёмыя, калегі, былыя аднакурснікі і аднакласнікі, суседзі па доме і іншыя, але толькі не сябры!!! Я не прэдэндую на тое, што гэта - аксіома, я толькі выклаў сваю думку.
Рана ці позна журналіст стане перад выбарам: ці я - журналіст, ці я - сябар яму (умоўна назаву выдуманага "сябра" Васяй Пупкіным)?


Калі я сябрую са сваім участковым, то хутка настане час, калі я атрымаю ці заданне радакцыі, ці проста інфу (пра якую я захачу напісаць), якая будзе закранаць інтарэсы майго сябра-участковага. Або мне нешта скажа сябра, пра што я мог даведацца толькі ад яго, і ізноў выбар: напісаць ці прамаўчаць, бо крыніца інфармацыі - мой сябра?


Можа быць і іншая сітуацыя, але канец той жа. Мой сябра працуе недзе (на нейкім прадпрыемстве). У яго на працы адбываецца "ЧП". Ён мне расказвае так, чыста па-сяброўску, а я .... А што я? Ізноў выбар, ці пісаць, ці не?

І так прыкладаў можна прыводзіць да бясконцасці! Прывяду апошні!


Вельмі цяжка, калі муж і жонка абодва - журналісты. Тут не пагодзяцца многія, але гэта ўжо іх пазіцыя. Я, канешне, схіляю калена перад такімі парамі, але... Уявім сабе, што жонка-журналіст прыйшла да хаты і расказвае мужу-журналісту пра тое, пра што збіраецца пісаць заўтра, праз тыдзень і праз месяц... Тут мужу-журналісту я не пазайздрошчу... Уявіце, як складана будзе яму не "спёрці" тэму жончыну?... І наадварот, калі муж-журналіст распавёў свае планы жонцы-журналісту... Я разумею, што калі гэта сапраўднае каханне, то такіх праблем не будзе ( у большасці выпадкаў)...


Адным словам, у журналіста сяброў быць не можа. Бо рана ці позна журналіст страціць або сябра, або сябе самога, бо перастане выконваць функцыю журналістыкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий