среда, 14 декабря 2011 г.

рэальны званок у міністэрства адукацыі

тэлефонная размова з кансультантам Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі



-- Марыя Рэнуальдаўна, дзень добры, вас турбуе “Звязда”!

-- А адкуль у “Звязды”, цікава, мой мабільны тэлефон?!

-- Ну, вас ужо дзве гадзіны няма на працоўным месцы, давялося даведацца…

-- Гэта вы так думаеце, што мяне няма. А ў мяне праца заключаецца не толькі ў тым, каб сядзець на працоўным месцы. У цяперашні час я знаходжуся на “гарачай лініі”. Слухаю вас.


-- Хачу ўзяць у вас афіцыйны каментар да артыкула, які ідзе ў газету…

-- З карэспандэнтамі, якіх я не ведаю, па тэлефоне не размаўляю. Яны прыходзяць да мяне ў кабінет, паказваюць пасведчанне, я пераконваюся, што такі карэспандэнт працуе ў “Звяздзе” – і адказваю на пытанні, якія ў маёй кампетэнцыі.

-- А такая форма, як кароткі каментар па тэлефоне, у вас не практыкуецца?

-- А адкуль я ведаю, што вы – карэспандэнт газеты “Звязда”?

-- А адкуль я ведаю, што вы – чыноўнік міністэрства адукацыі?

-- Не, прабачце, калі вы ведаеце, што я чыноўнік – значыць вам нехта даў мой нумар. Я ж да вас не тэлефаную ў газету “Звязда” і не кажу, што я такая і такая, супрацоўнік міністэрства адукацыі.

-- Марыя Рэнуальдаўна, я ўсё ж задам пытанне па вашай кампетэнцыі. Чаму ў педуніверсітэт такія нізкія прахадныя балы – 150-160 з 400? Каго мы бярэм у будучыя настаўнікі?

-- А ў нас што, у правілах прыёма ёсць нейкія абмежаванні па прахадных балах? Калі будуць такія абмежаванні ўведезныя – тады мы можам з вамі пра нешта размаўляць.

-- А вы лічыце, што правільна ў будучыя настаўнікі браць людзей з такімі нізкімі ведамі?

-- А хто вам сказаў, што ў іх нізкія веды?

-- Бо яны атрымліваюць за тэсты 15, 20, 30 балаў…

-- Ну, яны ж ацэньваюцца ў параўнанні з усімі, хто здае тэсты. І 15 балаў па матэматыцы на цэнтралізаваным тэставанні – ніяк нельга параўноўваць з адзнакай, атрыманай у школе.

-- Але паглядзіце вынікі тэставання: па фізіцы 73% вынікаў – ніжэйшыя за 20 балаў, па матэматыцы – 62,5%! Вы не лічыце гэта катастрофай па згаданых прадметах?

-- Не, ну дык я за школу не адказваю. Гэтае пытанне задавайце ўпраўленню агульнай і сярэдняй адукацыі.

-- Але ж гэта – людзі, якія пастапуюць ва ўніверсітэты, з такімі крайне нізкімі баламі!

-- Дык што нам, зачыніць усе ўнівесітэты?! Ці што вы прапануеце? Так, прыходзьце да мяне ў кабінет са сваім пасведчаннем – тады з вамі будзем гутарыць!

2 комментария:

  1. К.Ель

    Ну жанчына, ну Рэнуальдаўна!

    ОтветитьУдалить
  2. Интересно мне, как это она не имеет отношения к школам, копец!

    ОтветитьУдалить