суббота, 10 декабря 2011 г.

Звалілася елка на галоўнай плошчы Маладэчна

Ксенія ЕЛЬСКАЯ, Prazhektar, 10.12.2011

Учора за дзесяць хвілін яе металічныя канструкцыі паспелі не толькі адламаць галаву на помніку Леніну, але і знікнуць потым у невядомым накірунку. Улады горада ў шоку. 





Як высветлілася потым, два маладзечанцы захацелі такім чынам здаць жалезны стрыжань елкі на металалом каб атрымаць грошы.
- Жонка сказала, каб я не вяртаўся дадому без кіўбасы да навагодняга сталу. Вось у мяне і не было іншага выйсця... - кажа адзін з затрыманых.

Увечары 45-гадовы маладзечанец  разам з 75-гадовым цесцем пайшлі на Цэнтральную плошчу Маладэчна і падпілілі балгаркай галоўную елку горада. Але мужчыны не разлічылі траекторыю і дрэва звалілася якраз на помнік Леніну. Ад такога удару пацярпелы  Ільіч страціў галаву. Яе таксама разам з каркасам елкі  злачынцы вырашылі прыхапіць з сабой.

Няўдалых рабаўнікоў знайшлі вельмі хутка. Міліцыя вылічыла "металістаў" праз некалькі гадзін: яны прыцягнулі ўвагу тым, што куплялі вельмі шмат мяса на гарадскім харчовым базары. Гэта падалося, канешне, падазроным.
- Да тут ніхто два месяцы па такіх коштах нічога не купляе, а тут гэтыя з'явіліся - і пачалі набіраць! - кажа адзін з гандляроў мяснога адзелу Сямён Мясніковіч. 

Тым часам жалезны каркас елкі знайшлі ў адным з пунктаў прыёму металу, а вось месца знаходжання галавы Ільіча дагэтуль невядомае. Гарадскія ўлады ў паніке. 
- Мы спрабавалі знайсці адламаную, зляпіць часовую з гіпсу, але нічога не атрымалася, - адказаў нам прадстаўнік кіраўніцтва горада, які ўпадабаў застацца ананімным.  - Гэта страшэнны скандал, інфармацыю аб якім мы стараемся схаваць. Але ўсё роўна горад не падманеш...

Затрыманыя маладзечанцы адпушчаны. Елка была хутка адноўленая.

На момант напісання матэрыялу нам стала вядома, што над помнікам ужо працуюць. Прыехалі будыўнічыя краны і нешта ўсталёўваюць на месца зніклай галавы Леніна, якую працягваюць шукаць і дагэтуль.





Гэта быў жарт

2 комментария:

  1. якая розніца паміж журналістам і журналажкай?

    ОтветитьУдалить
  2. Аляксандр, чытайце ўважліва матэрыял і да канца! Там было напісана, што гэта жарт! Гэта была наўмысная ДЭЗА, каб паказаць як не прафісійныя журналісты, не дачытаўшы да канца, робяць РЭПОСТ!.. Што Мы і паказалі...
    Тэкст пісаў не я, але я адкажу на вашае пытанне!

    З павагай, Цішко Валянцін.

    ОтветитьУдалить