пятница, 2 марта 2012 г.

Фотафакт. Журфак абазвалі філфакам

Ксенія Ельяшэвіч, "Prazhektar"

У менскім метро сустрэлася вось такая рэклама аднаго з банкаў краіны. Тут пазначаныя яго адзяленьні адносна станцый метро, з дакладным адрасам і якім-небудзь іншым будынкам-арыентырам:



Але пры блізкім разглядзе можна заўважыць цікавую дробязь...


Абазначаная чырвоным колерам станцыя - Фрунзенская

Сапраўды, насупраць размяшчаецца адзін з карпусоў БДУ. Толькі вось філфак БДУ знаходзіцца зусім ў іншым баку. Нехта паблытаў назвы факультэтаў. 
Вось так журфак на гэтай мапе аказаўся чамусьці філфакам. 
Магчыма, яны абазвалі філфакам ФФСН - факультэт філасофіі і сацыяльных навук, які месціцца ў адным корпусе з факультэтам журналістыкі?  Ці кіраўніцтва шчыра думае, што на журфаке навучаюць філолагаў?

Комментариев нет:

Отправить комментарий