суббота, 10 марта 2012 г.

Маладзечанскі "Драмтеатор"

Ксенія Ельяшэвіч, Prazhektar, 10.03.2012

Ехала ранкам у аўтобусе маршруту №7 па Маладзечне. Зацікавіла шыльда з малюнкам усіх гарадскіх маршрутаў нашага аўтапарку:



Схема намалёвана досыць прыгожа, у колерах і (нават!) рознымі шрыфтамі падпісаная. Файная штука, асабліва для іншагародніх. Не кожны дзень такую ў нашых гарадскіх аўтобусах пабачыш. Пачынаю адсочваць свой маршрут па назвах прыпынкаў на мапе, і тут раптам позіркам спатыкаюся - "ДрамтеатОр":

 Імя "мастака" на шыльдзе я не знайшла. Ці выпадкова так сталася, ці не, але за горад родны крыўдна. У нас жа не абы-які "ДрамтэатОр", а абласнога ўзроўню...

2 комментария:

  1. не везет что-то нам...

    ОтветитьУдалить
  2. Я тоже позавчера ехала на том же месте и заметила "ДрамтеатОр"...Думала, может я такая не грамотная, что всегда "театр" пишу...Очень удивило и расстроило, что у нас работают такие люди.

    ОтветитьУдалить