среда, 21 марта 2012 г.

АРТ-вакацыі: універсітэты спаборнічаюць у творчасці

Сёлета “АРТ-вакацыі” адзначаюць юбілей. За 10 год існавання мерапрыемства прайшло шлях ад невялікага лакальнага конкурсу да маштабнага рэспубліканскага фестывалю.14 сакавіка ў Гомелі стартаваў 2-гі тур рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі”.



У гэтым годзе падчас фестывалю паказаць свае таленты змогуць калектывы з 54 ВНУ краіны. І сёння гэта не толькі яскравыя канцэрты і спектаклі, але таксама і літаратурны конкурс “Аўтограф”, выстава-конкурс “Арт-акадэмія”, конкурс сучаснага лічбавага мастацтва “Арт-партал”.

Такім чынам падчас творчага марафона, які будзе доўжыцца 73 дні, членамі кампетэнтнага журы будзе разглядаецца увесь спектр талентаў сённешняй моладзі.

У межах другога этапа рэспубліканскага агляда-конкурса мастацкіх калектываў і індвідуальных выканаўцаў мерапрыемствы пройдуць пад дэвізам «Шануем гiсторыю i традыцыi краiны — упэунена крочым у будучыню!».

 Да канца мая творчыя марафоны і дэкады творчай ініцыятывы пройдуць у абласных гарадах рэспублікі і ў сталіцы. Фінал фестывалю, адбудзецца 22-23 мая у Мінску. Ён будзе складацца з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і гала-канцэрта лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

Наша alma mater не ўпершыню з’яўляецца удзельнікам “АРТ-вакацый” і паказвае добрыя вынікі — ў 2008 годзе наш народны ансамбль беларускай музыкі і танца “Рэй” вярнуўся з фестывалю з дыпломам 2ой ступені. Дык пажадаем поспехаў танцорам і спевакам, якія ў гэтым годзе будуць прадстаўляць гонар БДПУ!
Апублікавана на сайце "Студэнцкае жыццё БДПУ" studlife.bspu.unibel.by

Аксана Сівец

Комментариев нет:

Отправить комментарий